Культура55

Беларускі перакідны каляндар на 2009

Старонкі календара ўпрыгожваюць 12 здымкаў дзеячаў БНР, якія найбольш паўплывалі на фармаваньне беларускай дзяржаўнасці. Тут і браты Луцкевічы, і Вацлаў Ластоўскі, і выдавец «Нашай Нівы» Аляксандр Уласаў.

Выйшаў у свет перакідны каляндар на 2009 год «Бацькі дзяржаўнасьці Беларусі».
Старонкі календара ўпрыгожваюць 12 здымкаў дзеячаў БНР, якія на думку стваральнікаў календара найбольш паўплывалі на фармаваньне беларускай дзяржаўнасці.

Тут і браты Луцкевічы, і Вацлаў Ластоўскі, і выдавец «Нашай Нівы» Аляксандр Уласаў, а таксама старшыня Рады БНР Пётра Крэчэўскі, Браніслаў Тарашкевіч ды іншыя.

Над календаром працавалі шмат вядомых людзей. Па навуковую дапамогу ініцыятары праекту Алесь Мазанік і Юрась Адамовіч звярнуліся да гісторыка Алега Гардзіенкі і пісьменніка Ўладзімера Арлова. Прыўносіў у сухія біяграфічныя звесткі подых даўніны філолаг Зміцер Саўка. Афармляла каляндар Ася Паплаўская.

Алесь Мазанік кажа: «Нашай асноўная мэтай было распавесці неабазнанаму, але ахвочаму пра вытокі беларускай незалежнасці. Чаму ў форме каляндара? Хіба хацелі звесці мінулае з сучаснасцю, паказаць, што і чарговы, цяперашні год ёсць вынікам колішніх, вельмі важных для беларускай краіны падзеяў».

Пад Новы год Алесь і К° плянуюць выдаць таксама кішэнныя каляндарыкі на 2009 год з выявамі тых жа 12 дзеячаў БНР.

Перакідны каляндар можна купіць на кніжным кірмашы (Купалы, 27) і на старонцы ў Сеціве knihi.net.

Каментары5

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?7

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

У Акадэміі навук заклікалі беларусаў актыўна лавіць тры віды рыб5

Хлопца, які заступіўся ў гомельскім тралейбусе за 11‑гадовую дзяўчынку, знайшлі, а яе крыўдзіцеля затрымалі7

Украінцы ўпершыню ў гісторыі знішчылі капітальны мост дронамі. Авіяўдары і «хаймарсы» раней былі бяссільныя4

9 краін, якія варта наведаць беларусам у гэтым годзе. Парады ад падарожніка5

Сетка кавярняў выпусціла кубачкі пад Год беларускай жанчыны. Але абышлася без беларусак10

«Пахавальныя вянкі». Улады Гродна спыталі гараджан пра аркі на галоўнай вуліцы. Больш за 1000 каментароў — і амаль усе супраць9

У Мінску з'явяцца новыя правілы для шэрынгавых самакатаў і ровараў

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

У расійскім МЗС назвалі блакаванне беларускіх прапагандыстаў у ютубе «варварствам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?7

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць