Улада11

Крыніца: Газ для Беларусі будзе каштаваць 160-170 даляраў

У «Газпроме» не каментуюць гэтую інфармацыю. Выступаючы ў аўторак у Бярозе, Лукашэнка хваліўся, што цана на газ для Беларусі будзе «падаючай» і ўпадзе на працягу году ў 2,5‑3 разы.

У прэс‑службе ААТ «Газпром» не каментуюць інфармацыю аб тым, што цана на газ для Беларусі ў першым квартале 2009 года можа скласці 160—170 даляраў за тысячу кубаметраў.

У расійскай кампаніі таксама не змаглі адказаць, ці будзе абвешчана цана да канца гэтага года.

Аб тым, што цана на расійскі газ для Беларусі

ў першым квартале 2009 года можа скласці 160—170 даляраў,
БелаПАН паведаміла інфармаваная расійская крыніца.

Суразмоўца таксама зазначыў, што ў найбліжэйшыя дні ў Маскву накіруецца дэлегацыя на чале з першым віцэ‑прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам, якая павінна канчаткова ўзгадніць цану і дакументальна аформіць газавыя дамоўленасці паміж Масквой і Мінскам.

Выступаючы ў аўторак у Бярозе, Лукашэнка хваліўся, што цана на газ для Беларусі будзе «падаючай» і ўпадзе на працягу году ў 2,5‑3 разы. Цікава, што ўсе важныя рашэнні ў расійска‑беларускіх адносінах (СПА, прызнанне каўказскіх рэспублік, пераход на расійскі рубель) адкладзеныя на канец студзеня. Тады, як той казаў, ці карова здохне, ці сена скончыцца.

***

На прэс‑канферэнцыі 11 снежня ў Мінску намеснік міністра эканомікі Уладзімір Адашкевіч заявіў, што Беларусь разлічвае ў 2009 годзе купляць расійскі газ па цане, не вышэйшай за 160 даляраў за тысячу кубаметраў.

22 снежня Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў на сустрэчы ў Крамлі ўзгаднілі цану на газ, які пастаўляецца з Расіі ў Беларусь, на 2009 год.

Як паведаміла прэс‑служба прэзідэнта Беларусі, «па выніках перамоў была вызначана прымальная для беларускага боку цана на газ».

У першым квартале 2008 года Беларусь купляла расійскі газ па 119 даляраў, з другога квартала цана ўстаноўлена на ўзроўні 127,9 даляра за 1 тыс. кубічных метраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву4

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара23

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?18

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву4

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць