У Рызе чакалі, што кіраўнік Беларусі наведае Латвію ў маі 2019 года, піша Радыё Свабода.
Менавіта з улікам гэтага тэрміну і вялася падрыхтоўка да візіту. Аднак цяпер візіт Аляксандра Лукашэнкі адкладаецца на нявызначаны тэрмін, імаверна таму, што цяперашняму прэзідэнту Латвіі засталося працаваць няшмат часу, паведаміў латвійскі тэлеканал TV3 у папулярнай праграме «Hічога асабістага».
«Пытанне, вядома, таксама ў тым, што адбываецца з нашымі ўласнымі прэзідэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца напрыканцы мая і чэрвеня. І таму я не магу сказаць, калі гэты візіт можа адбыцца», — адзначае міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.
Першы тур выбараў запланаваны ў Сейме Латвіі на 29 мая. Выбары могуць праходзіць у некалькі тураў — у 2015 годзе гэтых тураў было пяць.
У сакавіку латвійскія медыі паведамлялі, што прадстаўнікі абедзвюх дзяржаваў спяшаюцца правесці афіцыйны візыт Лукашэнкі да завяршэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Раймандаса Веёніса.
Прэзідэнта Латвіі абірае парламент. Паводле мясцовых экспертаў, ён «практычна не мае шанцаў пераабрацца. А наступны прэзыдэнт латвійскай дзяржавы, магчыма, будзе інакш настроены да кіраўніка Беларусі».
Амбасадар Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч тады ж пацвердзіў, што візіт рыхтуецца, бакі працуюць над эканамічным складнікам будучых перамоваў.
Беларусь зьяўляецца другой па велічыні крыніцай транзыту ў латвійскія парты. На працягу многіх гадоў вяліся перамовы аб набыцьці нафтавага тэрмінала ў Вэнтспілсе або Рызе. Аднак да гэтага часу яны не прынесьлі станоўчага выніку.

Каментары