Свет

У Францыі знайшлі падводную лодку, якая затанула 50 гадоў таму

У Францыі знайшлі падводную лодку «Мінерва», якая затанула ў Міжземным моры 51 год таму. Пра гэта паведаміла міністр абароны Францыі Фларанс Парлі ў сваім твітары.

«Мы толькі што знайшлі «Мінерву». Гэта поспех, палёгка і тэхнічны подзвіг. Я думаю пра сем'і, якія так доўга чакалі гэтага моманту», — напісала яна.

Дызельная падводная лодка «Мінерва» затанула 27 студзеня 1968 г. ў Міжземным моры ў раёне Тулона. Вядома, што субмарына знікла, калі была на адлегласці прыкладна 25 марскіх міль (46 км) ад сваёй базы. Экіпаж паведаміў, што прыбудзе на базу на працягу гадзіны, аднак больш на сувязь субмарына не выходзіла. Што менавіта адбылося, невядома.

На борце субмарыны знаходзіліся 52 маракі.

З моманту трагедыі французскія ўлады спрабавалі знайсці абломкі падлодкі. У мінулым годзе сваякі загінулых звярнуліся да ўрада Францыі з просьбай аднавіць пошукі. Аперацыю па пошуку абломкаў «Мінервы» аднавілі у 2019 годзе, некаторыя звесткі пра месцазнаходжанне падлодкі быў перагледжаны «ў святле новых навуковых звестак», паведамляе BFM TV.

Знайсці абломкі субмарыны дапамагло судна Seabed Constructor, якое належыць амерыканскай гідраграфічнай кампаніі Ocean Infinity. Яно прыбыло да меркаванага месца катастрофы пасля абследавання дна беспілотнымі апаратамі.

Раней гэта кампанія знайшла затанулую аргенцінскую субмарыну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі22

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі22

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць