Культура

Гурт Esprit — «Адкрыцьцё году» па вэрсіі «Тузіну гітоў»

Ён з значным адрывам перамог у інтэрнэт‑галасаваньні і зараз атрымае карону на «Рок‑Каранацыі»

Менскі гурт Esprit перамог з значным адрывам у інтэрнэт‑галасаваньні на ТГ за «Адкрыцьцё году». Такім чынам, менавіта гэтая каманда выступіць на цырымоніі «Рок‑Каранацыя» 14 сакавіка і афіцыйна будзе прызнаная пераможцам у сваёй намінацыі.
«Я марыў пра рок‑карону зь дзяцінства, у снах яе бачыў, не перабольшваю!» — кажа адзін з музыкантаў гурту.

Гурт Esprit быў створаны ў студзені 2007 году. Дагэтуль вакалістка гурту Лея Гілар (Марыя Бардашун) сьпявала ў гурце «Лангольеры», астатнія музыкі ўваходзілі да гэтага ў склад гурту Frame. Дэбютавалі на вялікай сцэне ў яны якраз летась. Удзельнічалі ў адборы на фэстываль Be Free, былі адзначаныя адмысловым прызам журы. Трапілі ў 12‑ку лепшых на конкурсе «Залатая акустыка», увайшлі ў лік фіналістаў праекту «Рок‑школа». Зь песьняй «Знайдзі мяне» перамаглі ў першым туры чарту «Тузін Гітоў» музычнага сэзону 2008—2009.

Esprit грае поп‑рок з жаночым вакалам і пранізьлівымі тэкстамі пра каханьне ў вялікім горадзе. Дзьве песьні гурту можна паслухаць на ТГ: «Знайдзі мяне» і «Калядная».

У галасаваньні за «Адкрыцьцё году» ESPRIT набралі 665 галасоў, што дазволіла ім упэўнена перамагчы.

Гітарыст каманды Аляксей Тарусаў гэтаму факту вельмі ўзрадаваўся: «Я марыў пра рок‑карону зь дзяцінства, у снах яе бачыў, не перабольшваю! Упершыню я пабачыў «Каранацыю« ў 1999 годзе, калі карону атрымаў Neuro Dubel і выконваў з маэстра Мулявіным «Вологду«. Тады я граў ва ўласным гурце і разумеў, што да мастадонтаў мне яшчэ далёка. Але менавіта тады, 10 гадоў таму, мне захацелася атрымаць карону за «Адкрыцьцё«. І гэтая мара не пакінула мяне па сёньня».

Марыя Бардашун, вакалістка гурту, прызнаецца, што зусім не чакала, што Esprit ўвойдзе ў склад намінантаў на «Адкрыцьцё году»: «Супернікі ў нас былі вельмі моцныя. Моцныя настолькі, што дагэтуль не магу паверыць, што мы перамаглі». Марыя дадае, што лічыць гэтую перамогу неймаверным дасягненьнем: «Мы заявілі пра сябе толькі ў сярэдзіне мінулага году. Мы шмат высілкаў прыклалі, каб рабіць сапраўды якасную музыку. Урэшце, нашыя намаганьні прынесьлі плён».

Музыкі прызнаюцца, што агітавалі людзей галасаваць за іх, але толькі не зь сяброўскіх перакананьняў: «Мы зьмясьцілі аб’яву на сваёй старонцы «ўкантакце« ды падкрэсьлілі, што падтрымаць нас варта толькі калі нашая музыка сапраўды прыходзіцца даспадобы».

Клявішнік гурту Алег Акуліч дадае: «Застаецца толькі атрымаць гэтую карону, падтрымаць яе ў рукох ды годна выступіць. І толькі тады я адчую, што мара зьдзейсьнілася і што гэта адбываецца на самой справе. І менавіта з намі».

Каментары

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць