Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон не кідае курдаў і будзе працягваць аказваць ім дапамогу. Адпаведныя допісы з'явіліся ў яго твітары, піша lenta.ru.
«Мы можам быць у працэсе сыходу з Сірыі, але мы ні ў якім разе не пакінулі курдаў, якія з'яўляюцца асаблівымі людзьмі і выдатнымі салдатамі. Нашы адносіны з Турцыяй, партнёрам па гандлі і НАТА, таксама вельмі добрыя», — напісаў амерыканскі лідар.
Трамп адзначыў, што нягледзячы на тое, што ў курдскай частцы Сірыі засталося толькі 50 амерыканскіх салдат, любыя неабгрунтаваныя або непатрэбныя баявыя дзеянні з боку Турцыі будуць мець разбуральныя наступствы для іх эканомікі і валюты. «Мы дапамагаем курдам матэрыяльна/зброяй!» — падкрэсліў прэзідэнт ЗША.
7 кастрычніка стала вядома, што ЗША адмовіліся падтрымліваць ваенную аперацыю Турцыі ў Сірыі. Амерыканскія вайскоўцы больш не будуць знаходзіцца побач з месцам правядзення аперацыі.
-
ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance
-
Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?
-
Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім
Цяпер чытаюць
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск

Каментары