Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і канцлер ФРГ Ангела Меркель у тэлефоннай размове абмяняліся думкамі аб працягу транзіту расійскага газу ў ЕС праз тэрыторыю Украіны пасля 2019 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.
У паведамленні адзначаецца, што кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанне транзіту паліва ў сувязі з пачаткам чарговага этапу трохбаковых міністэрскіх кансультацый Расіі, ЕС і Украіны ў Брусэлі, на якіх выпрацоўваецца рашэнне аб транзіце пасля таго, як у канцы 2019 года завершыць дзеянне цяперашні кантракт. Падрабязнасьцяў гутаркі прэс-служба не раскрывае.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары