У курортным гарадку Шчырк на поўдні Польшчы знойдзены целы, верагодна, усіх васьмі загінулых у выніку выбуху газу ў жылым доме. Сярод ахвяраў — чацвёра дзяцей, паведамляе тэлеканал TVN24.
Выбух адбыўся ў трохпавярховым жылым доме 4 сьнежня каля 18:20 па мясцовым часе. Будынак быў цалкам разбураны.
Паводле папярэдніх зьвестак, прычынай выбуху стала пашкоджаньне пры рамонтных працах падземнага газаправоду, які праходзіць побач з жылым домам.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары