Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на VIII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, перадае БЕЛТА.
На думку кіраўніка краіны, у Беларусі мэты дзяржаўнага развіцця і інтарэсы народа супадаюць. Ён заўважыў, што дзякуючы гэтай еднасці гісторыя суверэннай Беларусі не ведала масавых супрацьстаянняў і «паказальных» выступаў грамадскіх арганізацый, прыклады якіх так часта з'яўляюцца ў міжнародных навінах.
«Беларускі народ абраў шлях сацыяльнага дыялогу, і мы не раз пераконваліся ў яго разумнасці і перспектыўнасці», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Каментары