«Ліверпуль» трымаўся 44 гульні без паражэнняў — а пасля прайграў 0:3 аўтсайдару
«Ліверпуль» сенсацыйна прайграў «Уотфарду» (0:3) у матчы 28-га тура чэмпіяната Англіі.
Гэтым матчам «Ліверпуль» скончыў сваю серыю без паразаў, якая працягвалася 44 гульні.
Рэкорд «Арсенала», які быў зафіксаваны ў 2003-2004 гадах, застаўся некранутым. Лонданская каманда тады пратрымалася 49 матчаў.
А ў «Ліверпуля» не ўсё добра і ў Лізе чэмпіёнаў. У першым матчы 1/8 фінала каманда прайграла мадрыдскаму «Атлетыка» з лікам 0:1.
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары