Эканоміка55

Экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі знізіўся ў студзені амаль на 70%

Паводле звестак Белстату, у студзені сёлета экспарт нафтапрадуктаў склаў 305.5 тысячаў тонаў, у студзені летась ён складаў 1006.3 тысячаў тонаў, піша «Радыё Свабода».

Сёлетні студзеньскі экспарт нафтапрадуктаў склаў усяго 30.4% ад экспарту нафтапрадуктаў у студзені 2019 году — зьніжэньне амаль на 70%.

Па кошце падзеньне было менш істотным, але таксама значным: у студзені 2020 году ў параўнаньні са студзенем 2019 году кошт экспартаваных нафтапрадуктаў зьнізіўся на 62.3%.

Асабліва істотна зьнізіўся экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі на заходнім накірунку: у цэлым у ЭЗ у студзені 2020 году было прададзена толькі 16% ад леташніх аб’ёмаў, у Польшчу і Вялікабрытанію — 20% ад леташніх абʼёмаў, у Нідэрлянды (у мінулым адзін з галоўных імпартэраў беларускіх нафтапрадуктаў) сёлета было прададзена толькі 6.7% абʼёмаў, прададзеных у студзені 2019 году.

Зьніжэньне экспарту нафтапрадуктаў было прыкладна адпаведным зьніжэньню ўтрая імпарту сырой нафты ў студзені 2020 году ў параўнаньні са студзенем 2019 году.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя13

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

Замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску, на Дзень роднай мовы падзяліліся неперакладальнымі словамі са сваіх моў3

Сям'я з шасці чалавек атруцілася грыбным супам у Ваўкавыскім раёне1

Зяленскі: ЗША патрабуюць аддаць Данбас Расіі48

Да Дня роднай мовы «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў4

Ёханес Клэба заваяваў шосты залаты медаль на Алімпіядзе-2026 і 11‑ы ў кар'еры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя13

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць