Грамадства1414

Жонка Цапкалы падтрымала Бабарыку ФОТА

Вераніка Цапкала паставіла на сваёй аватарцы ў фэйсбуку знак кампаніі Бабарыкі.

Вераніка Цапкала, жонка прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Валерыя Цапкалы, зрабіла жэст салідарнасці з затрыманым учора іншым прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта, Віктарам Бабарыкам. 

Раней Вераніка Цапкала падтрымала Святлану Ціханоўскую, калі тая заявіла пра пагрозы сабе і сваім дзецям.

18 чэрвеня Цапкалы разам выйшлі да пікетоўцаў на праспект, каб падзякаваць ім.

Нагадаем, што 11 чэрвеня прайшлі ператрусы ў Белгазпрамбанку, якім раней кіраваў Віктар Бабарыка, і ў кампаніях яго сяброў. А 18 чэрвеня Бабарыку і ягонага сына Эдуарда затрымалі і змясцілі ў СІЗА КДБ. Гэта здарылася пасля таго, як стала вядома, што каманда Бабарыкі сабрала рэкордную для Беларусі колькасць подпісаў у яго падтрымку. Усяго разам з Бабарыкам арыштаваныя як мінімум 20 яго сяброў, калег па бізнэсе і сяброў ініцыятыўнай групы.

Раней быў арыштаваны відэаблогер Сяргей Ціханоўскі, які таксама заяўляў пра свае перадвыбарчыя намеры. Разам з Ціханоўскім па ягоных справах праходзяць каля дзесяці чалавек.

Акрамя іх, былі арыштаваныя вядомыя палітыкі Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец за арганізацыю вулічных пратэстаў.

Ніколі раней перадвыбарная кампанія не праходзіла ў такой атмасферы.

Петыцыя за вызваленне Віктара Бабарыкі менш за суткі сабрала 122 тысячы подпісаў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі8

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі27

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі8

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць