Грамадства33

За ўдзел у пратэсным шэсці асудзілі ветэрана міліцыі

Ігара Асановіча прыцягнулі да адказнасці па артыкуле 23.34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», піша «Рэгіянальная газета».

55-гадовы былы міліцыянер цяпер працуе вартаўніком у вайсковай часці ў Красным, а жыве ў Маладзечне.

Пасяджэнне правяла суддзя Іна Каханоўская 15 верасня.

На пачатку пасяджэння Асановіч хадайнічаў аб тым, каб суд дазволіў азнаёміцца з матэрыяламі справы, хадайніцтва задаволілі. Пасля перапынку Асановіч заўважыў, што пратакол аформлены з памылкай. Месцам складання пратакола пазначаны горад Маладзечна, хаця міліцыянеры апытвалі яго па месцы працы ў Красным.

На судзе Асановіч заявіў, што не ўдзельнічаў у шэсці, але ведае, што яно было, таму што сам мужчына жыве ў доме, каля якога ўдзельнікі праходзілі. Таксама патлумачыў, што на відэа зафіксавалі не яго, а чалавека, падобнага да яго. Па меркаванні Асановіча, супрацоўнікі міліцыі яго агаворвалі з-за таго, што раней ён апазнаў на відэазапісе са збіццём людзей ва ўнутраным дворыку РАУС двух людзей з кіраўніцтва міліцыі. «Я ўказваў іх прозвішчы і асуджаў дзеянні», — заявіў Асановіч.

На пытанне, якім чынам ён мог апазнаць міліцыянераў, мужчына патлумачыў:

— Я ветэран, пенсіянер Міністэрства ўнутраных спраў, да 2007 года працаваў у Маладзечанскім РАУС. Ад 2010 года атрымліваю пенсію за выслугу гадоў.

Асановіч выказаў меркаванне, што яго агаварылі па распараджэнні кіраўніцтва. На пытанне суда, на чым грунтуецца меркаванне, адказаў: «На асабістым досведзе».

У якасці сведкаў былі трое міліцыянераў Маладзечанскага РАУС — Жалевіч, Кушаль і Мурза. Жалевіч здымаў шэсце на камеру, Кушаль вёў аўтамабіль. Яны сказалі, што заўважалі Асановіча ў натоўпе, і той паказваў непрыстойны жэст.

Жалевіч сцвярджаў, што чалавек, падобны да Асановіча, выказваўся ў бок міліцыянераў. Ён зразумеў гэта па руху вуснаў. На відэа, прадстаўленым міліцыяй, відаць, што меркаваны Асановіч быў у медыцынскай масцы.

Кушаль адзначыў, што бачыў чалавека, падобнага да Асановіча, толькі на пешаходным пераходзе скрыжавання Прытыцкага і Грамадоўскай.

Мурза пасля ў аддзеле праглядаў відэа. Хтосьці пазнаў у чалавеку на відэа Асановіча. Тады зверылі чалавека на відэа з пашпартнай базай і вырашылі, што гэта ён.

Суд пастанавіў, што 30 жніўня днём Асановіч прымаў удзел у шэсці і публічна выказваў незадаволенасць дзеючай уладай і парадкам правядзення выбараў.

На судзе Асановіч віну не прызнаў. Суд пастанавіў накласці на Асановіча адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 25 базавых велічынь, што складае 675 рублёў.

Перад судовым пасяджэннем Ігар Асановіч паказаў журналістам пасведчанне аб узнагароджванні памятным нагрудным знакам «100 год Крымінальнаму вышуку Мінскай вобласці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», зацверджанае загадам ад 7 жніўня 2018 года.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка12

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць