Улада66

У дзень святой Еўфрасінні

Пазачарговы XIV з’езд Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) пройдзе 23 і 24 мая.

Пазачарговы XIV з’езд Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) пройдзе 23 і 24 мая.

Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар цэнтральнага камітэта партыі Валерый Ухналёў.

«Цяпер мы чакаем адказ Мінгарвыканкама на нашу просьбу аб выдзяленні памяшкання для правядзення з’езда. Калі адказ будзе адмоўны, давядзецца шукаць запасныя варыянты», — сказаў палітык.

Галоўнай тэмай з’езда будзе рэфармаванне партыі.

«Цяпер працуюць тры групы, якія займаюцца падрыхтоўкай пытанняў да з’езда, — паведаміў Ухналёў. — Я ўзначальваю групу па выпрацоўцы змен у статут партыі. Лідэр ПКБ Сяргей Калякін распрацоўвае праект пазіцыі па пытаннях эканамічнага крызісу.

Сакратар ПКБ Алена Скрыган рыхтуе пакет прапаноў для з’езда па змене назвы партыі».

Валерый Ухналёў адмовіўся даць варыянты новай назвы партыі. «Пакуль пра гэта казаць рана. 16 мая адбудзецца пленум ЦК ПКБ, які павінен вызначыць асноўны парадак дня з’езда, а таксама варыянты новай назвы партыі, якія будуць вынесены на разгляд дэлегатаў», — сказаў палітык.

БелаПАН

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты4

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць