Грамадства2020

Адвакат Шклярава: Ціханоўскі быў на сустрэчы Лукашэнкі з палітвязнямі

Скрыншот з сюжэта «Беларусь-1»

Суботняя сустрэча Аляксандр Лукашэнкі ў СІЗА КДБ з палітвязнямі, у тым ліку з Віктарам і Эдуардам Бабарыкамі, Ліліяй Уласавай, паліттэхнолагам Віталём Шкляравым дагэтуль у цэнтры ўвагі. У панядзелак раніцай адвакат Віталя Шклярава Антон Гашынскі сустрэўся са сваім падабаронным і распавёў Tut.by пра яго ўражанні.

— Такога ніколі яшчэ не было, каб кіраўнік краіны прыехаў размаўляць са зняволенымі, якіх прызнаюць палітычнымі. Я не ведаю такога, каб Пуцін ці Трамп рабілі нешта падобнае.

Я ўбачыў сёння Віталя — яго Лукашэнка запрасіў на размову разам з Ціханоўскім і Бабарыкам, якіх Віталь на гэтай сустрэчы ўбачыў упершыню. Яны правялі пяць гадзін — размаўлялі аб будучыні Беларусі, пратэстах і канстытуцыйнай рэформе, — распавёў Гашынскі.

Пасля сустрэчы, ужо пры развітанні, калі Віталь ціснуў руку Лукашэнку, ён паскардзіўся, што даўно не быў у лазні.

— Тады Лукашэнка сказаў аднаму са сваіх ахоўнікаў: «Дзіма, арганізуй». Дзе дакладна ў лазні яны былі, Віталь не ведае, але іх усіх адвезлі ў лазню без канвою. Далі магчымасць спакойна памыцца і пагутарыць паміж сабой. Я бачыў сёння Віталя літаральна некалькі хвілін, але ясна, што ўсё, што адбылося, было вялікай нечаканасцю для яго — ён не чакаў, што размова будзе — як ён выказаўся — настолькі адкрытай і будзе магчымасць паспрачацца з прэзідэнтам тварам у твар. Віталь кажа, што гэта першыя чалавечыя выходныя за тры месяцы.

Гашынскі лічыць, што па палітычных зняволеных ужо прынята рашэнне.

— Здаецца, што гэтая сустрэча — пачатак дыялогу, пазітыўны знак. Але рух далей неабходны, спыняцца і спачываць на лаўрах рана, — рэзюмаваў адвакат.

На сустрэчы ў суботу прысутнічалі Віктар і Эдуард Бабарыка, юрыст, член Каардынацыйнай рады Лілія Уласава, бізнэсовец Юры Васкрасенскі, паліттэхнолаг Віталь Шкляраў. На сустрэчы таксама былі Кірыл Бадзей, які да арышту займаў пазіцыю в. а. старшыні праўлення Белгазпрамбанка, а таксама дырэктар IT-кампаніі PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч, юрысты Максім Знак і Ілля Салей. Рабцэвічу і Васкрасенскаму ў суботу змянілі меру стрымання.

У сюжэтах, якія выйшлі на дзяржТБ, а таксама ў тэлеграм-канале «Пул першага», паказалі буйным планам амаль усіх удзельнікаў сустрэчы, у кадры толькі немагчыма апазнаць мужчыну ў цёмнай кепцы, які сядзіць паміж юрыстамі Знакам і Салеем. Не выключана, што гэта і быў Сяргей Ціханоўскі.

За сталом знаходзілася як мінімум 12 чалавек акрамя Лукашэнкі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць8

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мексіцы затрымалі лідара картэля «Лос-Рэес» па мянушцы Понча1

На магіле Вячкі Станкевіча на помніку — ні слова па-беларуску. Вось пра што гэта кажа наконт эмігрантаў, эміграцыі і «беларускасці ўнукаў»114

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ужо больш за 10 дзён у бальніцы1

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў24

Чыноўнікі пераблыталі нумар кватэры і засялілі жанчыну не туды, а калі яна зрабіла рамонт, запатрабавалі памяняцца з суседам2

Аднакурснікі з Мінскага сувораўскага вучылішча загінулі па розныя бакі вайны з розніцай у пяць дзён15

Як доўга не зношваюцца даляры? Вось які тэрмін маюць 5, 50 і 100 даляраў2

Кіраўніцу «Вайлдберыз» Таццяну Кім унеслі ў базу «Міратворца»10

Беларускі рэжысёр Яўген Карняг ставіць у Маскве спектакль пра апошнія дні ў бункеры Гітлера6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць8

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць