Інтэрнэт і СМІ

Справу Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна перадалі ў суд

Генеральная пракуратура паведаміла аб завяршэнні расследавання і накіраванні ў Мінскі гарадскі суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу аб падбухторванні да разгалошвання медыцынскай таямніцы і яе разгалашэнні. Гаворка ідзе пра журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч і анестэзіёлага БХМД Арцёма Сарокіна.

Рэліз Генпракуратуры:

«Згодна з матэрыяламі справы Барысевіч у перыяд з 12 па 13 лістапада 2020 года ў парушэнне парадку атрымання, прадастаўлення і распаўсюджвання інфармацыі, якая складае медыцынскую таямніцу, без згоды пацыента або іншых упаўнаважаных асоб у ходзе неаднаразовых злучэнняў па сетках электрасувязі з Сарокіным шляхам просьбаў і ўгавораў схіліла яго да прадастаўлення вуснай інфармацыі пра пацыента бальніцы Рамана Бандарэнку, які праходзіў лячэнне і памёр у паказанай установе 12 лістапада 2020 года, а таксама да перадачы праз месенджар Telegram фотакопій медыцынскай дакументацыі Бандарэнкі.

Пры гэтым Барысевіч, атрымаўшы першапачаткова адмову ад іншых медработнікаў паведаміць пытанні, якія яе цікавяць, усведамляла, што запытаная інфармацыя ў адпаведнасці з арт. 46 закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» складала медыцынскую таямніцу, а яна не з'яўлялася асобай, што мае права на яе атрыманне і распаўсюджванне.

Паддаўшыся ўгаворам, Сарокін наўмысна незаконна разгалосіў звесткі аб факце паступлення Бандарэнкі ў стацыянар і стане яго здароўя, наяўнасці захворвання, дыягназе, выніках медыцынскага агляду і іншыя звесткі, у тым ліку асабістага характару.

Барысевіч выкарыстала атрыманую ад Сарокіна інфармацыю і электронныя фатаграфіі дакументаў для падрыхтоўкі матэрыялу, які пад загалоўкам «Доктар БХМД: «У Рамана Бандарэнкі было нуль праміле алкаголю, наогул нічога не знайшлі» быў размешчаны 13 лістапада 2020 года ад яе імя на інтэрнэт-партале tut.by.

Распаўсюд інфармацыі, у тым ліку лжывай, неабмежаванаму колу асоб і яе проціпастаўленне афіцыйным каментарам дзяржорганаў выклікалі грамадскі рэзананс і стварылі атмасферу недаверу да кампетэнтных службаў. Гэта негатыўна паўплывала на стан правапарадку і пацягнула за сабой цяжкія наступствы — прывяло да павышэння напружанасці ў грамадстве, заахвоціла грамадзян да правядзення незаконных масавых мерапрыемстваў, іншых супрацьпраўных дзеянняў.

Дзеянні Барысевіч кваліфікаваныя па ч. 5 арт. 16 («Саўдзел у злачынстве») і ч. 3 арт. 178 («Разгалашэнне медычнай таямніцы») КК Рэспублікі Беларусь, Сарокіна — па ч. 3 арт. 178 КК Рэспублікі Беларусь.

У дачыненні да абвінавачаных мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту пакінутая без змены».

178 КК Рэспублікі Беларусь: дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, якія пацягнулі цяжкія наступствы, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць