МЗС Польшчы пра затрыманне Анжалікі Борыс: Гэта супярэчыць міжнародным абавязацельствам па абароне нацменшасцяў
МЗС Польшчы заклікае «пакласці канец пераследам польскай меншасці». Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце знешнепалітычнага ведамства.
У заяве адзначаецца, што МЗС выказвае сваю нязгоду з затрыманнем Анжалікі Борыс, прэзідэнта Саюза палякаў Беларусі. Пра гэта было заяўлена часоваму паверанаму ў справах Беларусі, якога ў аўторак вечарам выклікалі ў польскае ведамства.
— Прадстаўнік беларускай дыпламатыі атрымаў недвухсэнсоўнае паведамленне аб тым, што дзеянні беларускіх уладаў супярэчаць міжнародным абавязацельствам Беларусі па абароне нацыянальных меншасцяў і двухбаковым польска-беларускім абавязацельствам па абароне польскай меншасці.
У МЗС зазначаюць, што дзейнасць Саюза палякаў у Беларусі накіраваная на культываванне польскай культуры і традыцый, падтрымку польскай адукацыі і вывучэнне польскай мовы. Арышт яго кіраўніка раўнацэнны выгнанню польскай ідэнтычнасці, наносіць удар па адносінам паміж краінамі і па традыцыйным беларускім мультыкультуралізме.
— Мы заклікаем як мага хутчэй вызваліць кіраўніка Саюза палякаў Беларусі і пакласці канец адвольнаму пераследу прадстаўнікоў польскай меншасці.
Анжаліку Борыс затрымалі ў аўторак вечарам у Горадні і даставілі ў РАУС. Затрыманне можа быць звязана са святкаваннем свята Казюкі ў Горадні.
-
У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці
-
Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары