Свет

У ЗША выявілі індыйскі штам каранавіруса з падвойнай мутацыяй

Новы штам быў знойдзены ў жыхара ў вобласці заліва Сан-Францыска, піша РБК. Яшчэ сем чалавек, якіх падазраюць у заражэнні індыйскім штамам каранавіруса, знаходзяцца на праверцы.

Аб выяўленні індыйскага штама стала вядома ў канцы сакавіка. Reuters са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Індыі паведамляла, што новы штам мае падвойную мутацыю. Пакуль ва ўладаў недастаткова інфармацыі для таго, каб выявіць простую сувязь паміж з'яўленнем мутацый і хуткім ростам выпадкаў захворвання ў некаторых індыйскіх штатах, пісала агенцтва.

Раней эпідэміёлаг, сябра Кансультатыўнага камітэта прэзідэнта ЗША Джо Байдэна па каранавірусе Майкл Остэрхольм заявіў, што ў ЗША назіраецца ўжо чацвёртая хваля пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Такую тэндэнцыю ён патлумачыў тым, што ў апошнія месяцы ў краіне з'явілася некалькі новых разнавіднасцяў каранавіруса, якія ўяўляюць сур'ёзную пагрозу.

З пачатку пандэміі ў ЗША каранавірусам заразіліся больш як 30,7 млн чалавек, вынікае з даных Універсітэта Джонса Хопкінса. З гэтым паказнікам краіна займае першае месца ў свеце па колькасці хворых. Памерлі ад інфекцыі ў ЗША больш як 555 тыс. чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У прыгарадзе Дэтройта адбыўся напад на сінагогу са стралянінай

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць29

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты4

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць