Здарэнні

У Баранавічах разбіўся вайсковы самалёт. Загінулі два пілоты

У Баранавічах упаў вайскова-вучэбны самалёт Як-130.

Фота СК

«Хвілін трыццаць ужо гудзе верталёт. Да таго ляталі самалёты, быў чутны грукат. Цяпер уся вуліца Розы Люксембург у шоку, там пападалі рэшткі. З таго, што кажуць на рынку — пілот паспеў адвесці самалёт ад дамоў і рухнуў у полі за прыватным сектарам. Цяпер усе цікаўныя рушылі туды», — расказала «Нашай Ніве» жыхарка Баранавічаў.

«Наш край»
«Наш край»
«Наш край»
«Наш край»
«Наш край»
Intex-press.by

Жыхары баранавіцкага раёна Усходні, найбліжэйшага да месца катастрофы, паведамляюць, што ад раніцы назіралі за палётамі баявой авіяцыі — раён знаходзіцца побач з авіябазай, над ім самалёты заходзяць на пасадку.

«Ляталі спачатку чацвёркамі, потым двойкамі, потым на маіх вачах самалёт страціў кіраванне і пайшоў уніз», — кажа сведка.

Сведкі паведамляюць, што адвесці самалёт у поле між горадам і Літоўскім лесам не выйшла, ён упаў у прыватны сектар. Парашут пілота недалёка, але ці своечасова ён катапультаваўся — невядома. Далей па маршруце заходу на пасадку, пасля раёна «Усходні», знаходзіцца нафтабаза.

Прэс-служба Мінабароны паведаміла, што крушэнне пацярпеў вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130.

«Пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць. Праявіўшы мужнасць і гераізм, пілоты імкнуліся адвесці самалёт ад населенага пункта. Пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за жылымі дамамі, лётчыкі катапультаваліся. На жаль, абодва лётчыкі загінулі», — гаворыцца ў паведамленні

Палёт выконвалі камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі 116-ы шаб маёр Нічыпорчык Андрэй Уладзіміравіч і лейтэнант Куканенка Мікіта Барысавіч — лётчык звяна вучэбна-баявой эскадрыллі на Як-130 116-ы шаб. Іншых ахвяр і разбурэнняў няма».

Мінабароны паведамляе, што сем'ям загінулых будзе аказана дапамога.

***

Лётчык Андрэй Нічыпорчык — прадстаўнік вайсковай дынастыі. Ягоны бацька Уладзімір быў лётчыкам і прысвяціў небу 33 гады.

Нічыпорчык-малодшы быў камандзірам звяна вучэбна-баявой эскадрыллі.

Расказваем пра лётчыкаў Нічыпорчыка і Куканенку, якія загінулі ў Баранавічах

Каментары

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах1

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца1

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім6

Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках9

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў26

Падпольшчык, які падклаў выбухоўку расійскаму палкоўніку, праз Турцыю і Малдову выехаў ва Украіну7

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах1

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць