Свет

Перамір'е паміж Ізраілем і палесцінцамі ўступіла ў сілу

Перамір'я ўдалося дасягнуць пры актыўным пасярэдніцтве Егіпта пасля 11 дзён абмену ракетнымі ўдарамі.

Рэжым спынення агню ўступіў у сілу ў пятніцу ў 02: 00 паміж Ізраілем і палесцінскімі групоўкамі ў сектары Газа, піша ТАСС.

Як перадае тэлеканал Al-Aqsa, у сектары Газа актыўна святкуюць «перамогу супраціву». Сотні людзей выйшлі з палесцінскімі сцягамі і на вуліцы Рамалы, у неба запускаюцца салюты.

Перамір'я ўдалося дасягнуць пры актыўным пасярэдніцтве Егіпта пасля 11 дзён абмену ракетнымі ўдарамі. У чацвер вечарам вузкі вайскова-палітычны кабінет Ізраіля на спецыяльным пасяджэнні ўхваліў аднабаковае спыненне агню. Рух ХАМАС пагадзіўся на перамір'е.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага егіпецкага тэлебачання, прэзідэнт Абдэль Фатах ас-Сісі даручыў накіраваць дзве дэлегацыі ў Палесціну і Ізраіль для кантролю за выкананнем перамір'я ў Газе.

Інтэнсіўны абмен ракетнымі ўдарамі паміж бакамі канфлікту працягваўся да апошняга моманту — за 12 хвілін да ўступлення ў сілу перамір'я ізраільская армія паведаміла аб новых абстрэлах паўднёвых раёнаў.

Дзейныя ў Газе групоўкі і ізраільская армія абменьваліся ўдарамі з 10 мая. Ракетныя абстрэлы пачаліся пасля канфлікту каля мячэці Аль-Акса ва Усходнім Іерусаліме з-за рашэння ізраільскага суда аб канфіскацыі дамоў у квартале Шэйх-Джарах у арабскіх сем'яў. За гэты час па тэрыторыі Ізраіля выпусцілі звыш 4 тыс. ракет, у адказ ізраільскія вайскоўцы абстралялі сотні цэляў у анклаве.

Паводле апошніх звестак, колькасць загінулых палесцінцаў у Газе дасягнула 232, 1900 атрымалі раненні. Усяго ахвярамі канфлікту на палесцінскіх тэрыторыях з улікам Заходняга берага Іардана сталі 260 чалавек. З ізраільскага боку загінулі не менш за 12 чалавек.

За гэты час у прыбярэжным анклаве было цалкам разбурана каля 1800 адзінак жылля, часткова пашкоджаныя — 16 800. У цэнтры горада Газы знесеныя пяць буйных жылых высотак, а па ўсім сектары — 74 урадавыя офісы і дзяржустановы. Аднаўленне запатрабуе не менш як $350 млн.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны48

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве50

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША8

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны48

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць