Навука і тэхналогіі

У Бразіліі знайшлі разнавіднасць каранавіруса невядомага паходжання

Даследчыкі Універсітэта Сан-Паўлу выявілі новую разнавіднасць каранавіруса SARS-CoV-2 і заявілі, што ён хутка пашыраецца ў Бразіліі.

Пра гэта паведамляе Globo са спасылкай на віцэ-прэзідэнта бразільскага Таварыства вірусалогіі Жаао Песоа Араужу Жуніёра, піша ТАСС.

«Варыянт P4 мае невядомае паходжанне. Упершыню яго выявілі ва ўзоры з Макока, муніцыпалітэта ў Сан-Паўлу, пасля чаго ён атрымаў пашырэнне ў Порту-Ферэйры. Вызначыць, ці з'яўляецца ён больш заразным або небяспечным, чым звычайны вірус, пакуль немагчыма», — піша выданне.

Адзначаецца, што новы варыянт Р4 мае агульнае паходжанне з «бразільскімі» штамамі Р1 і Р2 і распаўсюджаным на Філіпінах Р3 — усе яны з лініі B.1.1.28.

Па словах Араужо Жуніёра, прызнаць цяпер наяўнасць новага варыянта ў краіне важна, паколькі ён хутка пашыраецца ў рэгіёне і ўжо знойдзены ў дзевяці муніцыпалітэтах Сан-Паўлу.

«Ён пашыраецца ў асяроддзі, дзе пераважае P1 і «брытанскі» варыянт, але нас вельмі турбуе яго хуткае распаўсюджванне», — дадаў вірусолаг.

Звесткі даследаванняў Універсітэта Сан-Паўлу перадалі ў GISAID — міжнародную ініцыятыву вольнага доступу да інфармацыі аб геномах грыпу і каранавіруса. Там яму далі імя P4.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць