Спорт

Вячорка пра пазбаўленне акрэдытацыі беларускіх трэнераў: Гэта толькі пачатак, пад санкцыі могуць патрапіць і чыноўнікі 

Міжнародны алімпійскі камітэт у якасці часовай меры пазбавіў акрэдытацый прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі Артура Шумака і Юрыя Маісевіча. Дарадца Святланы Ціханоўская Франак Вячорка распавёў «Нашай Ніве», што ў штабе працягваюць найстойваць на незалежным расследаванні і санкцыях у дачыненні да спартыўных чыноўнікаў. 

«Мы заклікаем МАК да ўсебаковага расследавання і санкцый. Думаем, што пазбаўленне акрэдытацыі для прастаўніцтва беларуская сборнай — гэта толькі пачатак. Павінен быць перагледжаны любы ўдзел у спартыўных мерапрыемствах для людзей, набліжаных да Лукашэнкі», — сказаў Вячорка.

Ён дадаў, што штаб ужо накіраваў лісты ў міжнародныя арганізацыі, а таксама меў тэлефонныя размовы з прадстаўнікамі Вашынгтона і Бруселя.

«Кейс з Ціманоўскай быў цэнтральным падчас сустрэчы Ціханоўскай у Лондане з прэм’ер-міністрам Джонсанам. Мы папрасілі ўключыць гэтую сітуацыю ў абмеркаванне пры прыняцці рашэння аб санкцыях на рэжым Лукашэнкі. І дадалі, што яны павінны быць накладзеныя і на чыноўнікаў, якія мелі дачыненне да ціску на Ціманоўскую. Мы таксама прыгадалі, што лазейкі, якія засталіся ў санкцыйным спісе, павінны быць закрытыя ў сувязі з эскалацыяй рэпрэсій».

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі пракаментаваў рашэнне МАК:

«У заяве МАК адзначаецца, што гэта часовыя меры. На цяперашні момант працягваецца разбіральніцтва па гэтай сітуацыі. Беларускія трэнеры Юрый Маісевіч і Артур Шумак вернуцца ў Мінск у найбліжэйшы час, але пакідаюць за сабой права абскардзіць рашэнне дысцыплінарнай камісіі МАК».

У арганізацыі падкрэслілі, што ў поўнай меры адстойваюць за сабой права і «далей абараняць інтарэсы беларускіх атлетаў і трэнераў ад любых формаў дыскрымінацыі пры наяўнасці такіх».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць