Статыстыка Мінздароўя: за суткі ў Беларусі на кавід захварэлі 1636 чалавек
На 28 жніўня ў Беларусі з пачатку пандэміі зарэгістравана 477 901 выпадак заражэння каранавіруснай інфекцыяй, з іх за апошнія суткі — 1 636, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Ачунялі пасля перанесенага захворвання 471018 чалавек, у тым ліку за апошнія суткі выпісаныя 1 449 пацыентаў з раней пацверджаным дыягназам COVID-19. За ўвесь час пандэміі ў Беларусі сканала 3 745 чалавек з выяўленай інфекцыяй.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары