Усяго патроху

У чацвер і пятніцу зноў будзе +33-34°C

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 22—24 ліпеня.

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 22—24 ліпеня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 22 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў. Днём месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва‑заходні 3—8 м/с, днём пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—15°C, днём плюс 19—25°C, па Брэсцкай вобласці да плюс 27°C.

У Мінску 22 ліпеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва‑заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°C, днём плюс 22—24°C.

У наступныя двое сутак, 23 і 24 ліпеня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

23 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовы дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 5—10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—16°C, па паўднёвым захадзе да 19°C, днём плюс 23—29°C, па паўднёвым захадзе 30—33°C, у паўночна‑ўсходніх раёнах плюс 19—22°C.

24 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі дажджы моцныя, навальніцы. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні 6—11 м/с, днём пры навальніцах парывы 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15—22°C, днём ад плюс 23—25°C на паўночным захадзе да плюс 32—34°C на паўднёвым усходзе.

У Мінску 23 ліпеня будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°C, днём плюс 25—27°C.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць