Здарэнні22

Карова забіла пастуха

Пракуратура разглядае дзве версіі прычын забойства каровай чалавека. Шаленства і пасляродавая агрэсія.

На пашы недалёка ад вёскі Старынкі Алёхновіцкага сельсавета (Маладзечанскі раён) 22 ліпеня падчас пасьбы статка кароў, які належыць Маладзечанскай птушкафабрыцы, карова да смерці рагамі і нагамі збіла 57‑гадовага пастуха.

На месца здарэння выязджаў памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Вадзім Бярозкін. У інтэрв’ю «РГ» Вадзім расказаў: пасвілі статак два пастухі.

Раптам на аднаго з іх, 57‑гадовага жыхара Старынак, напала карова. Яна адразу збіла мужчыну з ног, пасля чаго ўстаць і выратавацца ён ужо не змог.

Другі пастух хацеў адагнаць жывёліну, але сам атрымаў удар у бядро. Пасля гэтага ён выбег на дарогу, спыніў трактар, і ўжо пастух з трактарыстамі спрабавалі адагнаць раз’юшаную карову ад пацярпелага, але зноў безвынікова.

Пад’ехаў яшчэ адзін трактар, які загналі на пашу, і толькі з яго дапамогай здолелі адпудзіць жывёліну ад моцна ўжо збітага мужчыны. Потым выклікалі работніка птушкафабрыкі з ружжом, ён прыехаў і застрэліў жывёліну.

Пацярпелага адвезлі ў бальніцу, дзе ён памёр. Прычыну смерці для нашага выдання назваў дзяржаўны медыцынскі эксперт Аляксей Гіль, які анатаміраваў памерлага: траўматычны шок, абумоўлены шматлікімі пераломамі рэбраў з двух бакоў з пашкоджаннем лёгкіх і ўнутраным крывацёкам.

Экзекуцыя каровы над чалавекам, па словах Вадзіма Бярозкіна, доўжылася каля дзесяці хвілін.

«Мы разглядаем дзве версіі здарэння, — кажа памочнік пракурора, — шаленства жывёліны і пасляродавая агрэсія. Нядаўна карова ацялілася. Цялё было ў гэтым жа статку і, магчыма, карова вырашыла, што яму штосьці пагражае. Хаця, як сцвярджае другі пастух, яго напарнік ніяк не правакаваў жывёліну на агрэсію. Мазгі забітай рагулі адвезлі на экспертызу на шаленства, але я ўсё ж такі больш схіляюся да другой версіі».

Вадзім Бярозкін сказаў таксама, што пастух, які не пацярпеў, візуальна быў цвярозы. Ён сцвярджае, што перад здарэннем яны з напарнікам спіртное не ўжывалі.

Сяргей Зянько, Рэгіянальная газета

Каментары2

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б66

Бабарыка выбачыўся за свае словы пра Краўцова і сказаў, што яго маглі няправільна зразумець13

«Слава жыве тры месяцы?» Той самы Ігар з Threads, які ішоў бухім дадому, даў вялікае інтэрв'ю4

Кароны з кардону і какошнікі, але зусім не тыя. Як беларускія сялянкі пераймалі княгінь на вяселлі4

Трамп: Калі НАТА адмовіцца дапамагаць з Армузскім пралівам, Альянс чакае «вельмі дрэнная будучыня»19

«Оскар-2025»: «Бітва за бітвай» названы найлепшым фільмам1

Адзін назальны спрэй супраць грыпу, COVID і пнеўманіі? Вось што распрацавалі навукоўцы

Арына Сабаленка выйграла турнір у Індыян-Уэлсе7

Памёр вядомы батанік Аркадзь Скуратовіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць