Грамадства

«Масква хацела б павялічыць на Беларусі сваю пастаянную вайсковую прысутнасць». Якая роля Расіі ў мігранцкім крызісе?

Мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы робіцца і расійскай праблемай. Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і МЗС Польшчы простым тэкстам абвінавачваюць Расію ў датычнасці да падзей, Меркель размаўляе пра мігрантаў з Пуціным, ЕС пагражае санкцыямі «Аэрафлоту», а Расія абяцае закрыць неба для замежных авіякампаній у адказ. Сам Лукашэнка просіць Расію падключыцца да дзяжурства на межах Саюзнай дзяржавы. Міжнародная сітуацыя з кожным днём абвастраецца, але якая тут сапраўдная роля Расіі? Распыталі экспертаў.

«Калі ЕС пагодзіцца на пасрэдніцтва Пуціна, той згуляе як «міратворац» і зможа выйсці з ізаляцыі»

Расійскі палітолаг Іван Прэабражэнскі ўпэўнены, што ў Маскве ў курсе ўсіх дэталяў аперацыі ад беларускіх улад па выкарыстанні ўцекачоў у якасці трансмежнай зброі. Там радыя скарыстаць гэта ў сваіх інтарэсах.

«Расія чакала, калі Еўрасаюз вымушаны будзе папрасіць яе выступіць пасрэднікам у адносінах з Лукашэнкам, бо больш нікога, апроч Расіі (і, можа быць, Кітая), той слухаць не стане. Гаворка якраз пра размову Пуціна з Меркель. Калі ЕС пагодзіцца на пасрэдніцтва Пуціна, той згуляе як «міратворац» Лукашэнка ў 2014 годзе і зможа выйсці з ізаляцыі».

На думку эксперта, пачаўся этап вялікага палітычнага гандлю: Расію палохаюць санкцыямі, каб яна ўмяшалася і спыніла Лукашэнку. Расія, у сваю чаргу, палохае тым, што зусім самаўхіліцца — тады проста не будзе каму размаўляць з беларускімі ўладамі. 

Ілюстрацыйнае фота

«Гэта можа працягвацца да моманту, пакуль надвор'е — снег і маразы — не ператворыць трафік з людзьмі ў «дарогу смерці», і спробы штурму мяжы з беларускага боку часова, да вясны, не саслабнуць ці зусім не спыняцца. У любым разе ўжо сёння Пуцін узмацняе свой уплыў, і пры такім раскладзе Беларусь ад яго дакладна нікуды не дзенецца», — лічыць Прэабражэнскі. 

«Лукашэнка хацеў бы, каб Захад і Крэмль плацілі за свой спакой»

Палітолаг, эксперт iSANS i Цэнтра EAST Андрэй Елісееў лічыць перабольшаным меркаванне, што Масква вырашае ўсё ў бягучай сітуацыі на памежжы, як заяўляў у тым ліку польскі бок.

«Пуцін сапраўды мае вялікі ўплыў на замежнапалітычныя дзеі Лукашэнкі, і прапагандысцкая падача сітуацыі ў беларускіх дзяржаўных і крамлёўскіх СМІ збольшага ідэнтычная. Гэта сцверджанні пра адказнасць Захаду за міграцыйную сітуацыю, які, маўляў, раней праявіў агрэсію да далёкіх краін, а таксама пра адначасова бездапаможны Еўрасаюз, які не можа даць рады сітуацыі, і ягонае «фашысцкае» стаўленне да ўцекачоў. Разам з тым, на мой погляд, Крэмль і Лукашэнка маюць ва ўсёй гэтай гісторыі свае мэты і свае партыі ў гульні», — каментуе эксперт.

На яго думку, Масква хацела б цяпер павялічыць на Беларусі сваю пастаянную вайсковую прысутнасць. Лукашэнка ж імкнецца зрабіць такую прысутнасць толькі часовай для застрашвання Захаду: ён адначасова шантажыруе і Захад, і Крэмль, што здольны супраць іхняй жа волі ўцягнуць іх у вялікі канфлікт.

«Лукашэнка хацеў бы, каб Захад і Крэмль плацілі за свой спакой і купілі яго «прадказальнасць». Два гады таму Лукашэнка гуляў у рэгіянальнага «міратворца» і атрымліваў бонусы пад гэты імідж. Цяпер жа спрабуе выбіваць рэсурсы у суседзяў у якасці «вайнатворцы».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная18

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

Харват прыйшоў уладкоўвацца ў тэхнакампанію, але замест гэтага спакусіўся на крадзеж даражэннага Bugatti ўладальніка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная18

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць