Усяго патроху

«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»

Культавы для многіх мінчукоў і турыстаў універсам «Цэнтральны» ўпрыгожылі да святаў. Але ўпрыгожанні выклікалі ў чытачоў неадназначную рэакцыю. Справа ў тым, што на жырандолях ніжняга паверха павесілі чырвоныя і зялёныя ёлачныя шары.

«Зайшла днямі ў «Цэнтральны» па любімы «Оскар» (гэта фірмовы напой з кавы, каньяку і сырога яйка, узбітага да пены, які робяць толькі ў кафетэрыі «Цэнтральнага», — «НН»). Адчыніла дзверы — і умлела. Не, не ад кантынгенту. Мяне ён ніколі не бянтэжыў. Людзі тут тусуюцца афігенныя. Ад нефармалаў да інтэлігенцыі. З кожным тут можна размаўляць гадзінамі, — кажа Марына. — Я умлела ад навагодніх упрыгожанняў. Не, я, вядома, разумею, што імі хацелі сказаць тыя, хто ўсе гэта зрабіў, але гэта нават не намёк. Гэта здзек нейкі! Нават панкі афігеваюць, калі заходзяць. А іх цяжка чымсці ўразіць».

Аказваецца, так бурна наша чытачка адрэагавала на чырвоныя і зялёныя шары, якімі ўпрыгожылі знакаміты кафетэрый у «Цэнтральным». Як ні намагаліся, але нейкага дызайнерскага рашэння ў такім упрыгожванні не ўгледзелі і іншыя мінчукі. Што ўжо казаць пра легендарную ляпніну і шыкоўныя люстры «Цэнтральнага», якім такое чырвона-зялёнае суседства відавочна не вельмі пасуе.

«Ніколі не лічыла «Цэнтральны» культурнай візітоўкай сталіцы, — кажа яшчэ адна наша чытачка. — Па вечарах тут не праціснуцца, шмат нецвярозых людзей і не самы прыемны пах. Але нават я згодная, што месца гэта сапраўы культавае для многіх. Ведаеце, якой была мая першая эмоцыя, калі я гэта ўбачыла? Расчараванне і бяссілле. Адчыніла дзверы, зайшла і чамусьці машынальна выйшла.

Ну добра, я зразумела намёк з чырвона-зялёным колерам. Ну так, колер афіцыйнага сцяга. Але калі ўжо ўсё так сур’ёзна, то прыдумайце дэкор, што будзе арганічна глядзецца з гістарычнай ляпнінай. У нас жа ёсць таленавітыя дэкаратары. А тут… Думаю, шмат хто, як і я, цяпер у «Цэнтральны» проста не пойдзе. Элементарна псуе настрой».

Чаму універсам «Цэнтральны» вырашыў такім чынам упрыгожыць свой кафетэрый? З гэтым пытаннем «Наша Ніва» зврянулася да адміністрацыі. Як толькі мы атрымаем адказ, адразу ж яго апублікуем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску вырас амаль на 500 даляраў3

«Да апошняга не ведала, што кватэрнае пытанне можа вырашыцца». Мама тройні расказала, як наважылася прасіць жыллё ў Лукашэнкі4

Самай маладой фігурантцы расійскага спісу экстрэмістаў і тэрарыстаў — 14 гадоў2

У Бранскай вобласці ад удару беспілотніка пацярпела беларуска. Ёй ампутавалі канцавіны20

«Маё дзіця заснула і не прачнулася». У Вільні памёр 29‑гадовы беларус9

Ozon адкрыў яшчэ два лагістычныя цэнтры ў Беларусі4

У Ваўкавыскім раёне жанчына вырасціла гіганцкі агурок ФОТАФАКТ3

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць