Свет

Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы

НАТА пойдзе на ўмацаванне свайго абароннага патэнцыялу, калі ў гэтым узнікне неабходнасць у выніку расійскай агрэсіі. Пра гэта абвясціў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падчас інтэрв'ю ў эфіры шведскага тэлебачання ў нядзелю, піша Deutsche Welle.

Каментуючы вынікі сваёй нядаўняй сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым у рамках пасяджэння Савета міністраў замежных спраў АБСЕ ў Стакгольме, Блінкен паведаміў, што хацеў даць кіраўніку МЗС РФ зразумець, што наступствы ад магчымага паўторнага акту агрэсіі Расіі супраць Украіны будуць сур'ёзнымі і што для вырашэння рознагалоссяў паміж дзвюма краінамі існуе лепшы спосаб, а менавіта дыпламатыя, у прыватнасці, прымяненне мінскіх пагадненняў.

Адказваючы на пытанне вядучага аб тым, маюцца на ўвазе «сур'ёзныя наступствы» ад магчымага нападу Расіі на Украіну, ці «ваенныя наступствы», Блінкен заявіў наступнае:

«Мы далі вельмі ясна зразумець, што ў гэтага (магчымага нападу Расіі на Украіну) будуць сур'ёзныя наступствы. Мы разглядаем, напрыклад, эканамічныя меры, якія аказалі б вельмі вялікі ўплыў, а таксама рэчы, ад якіх мы ўстрымліваліся ў мінулым, калі ў нас былі глыбокія рознагалоссі з Расіяй».

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача42

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі15

Кампаніі ўсё часцей шукаюць супрацоўнікаў-«апавядальнікаў»

Лукашэнка прапанаваў сябе ў пасярэднікі між Трампам і Мадура14

Еўропа выклала план гарантый бяспекі для Украіны з шасці пунктаў12

Украіна трэці раз за тыдзень нанесла ўдары па расійскіх нафтагазавых аб'ектах у Каспійскім моры2

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі1

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача42

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць