Падчас пратэстаў у Казахстане загінулі 225 чалавек, з іх 19 — праваахоўнікі
У пратэстах і беспарадках у Казахстане загінулі 225 чалавек, у тым ліку мірныя жыхары і сілавікі.

Фота AP
Пра гэта заявілі начальнік службы крымінальнага пераследу Генпракуратуры Серык Шалабаеў і дырэктар дэпартамента па сувязях з грамадскасцю Мінздароўя Асель Артакшынава, перадае Sputnik Казахстан.
З агульнай колькасці загінулых 19 — праваахоўнікі, удакладнілі яны. У пратэстах пацярпелі 4578 чалавек, агульная колькасць удзельнікаў пагромаў - больш за 20 тыс., удакладнілі ў Генпракуратуры.
Усяго было заведзена 546 крымінальных спраў.
Ці стане Такаеў казахстанскім Гарбачовым?
-
Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно
-
Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў
-
Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»
Каментары