Грамадства

Рэчыцкую пенсіянерку, хворую на лейкоз, асудзілі на «хатнюю хімію» яшчэ раз

Людмілу Хлусевіч, рэчыцкую пенсіянерку з анказахворваннем, ужо асуджаную мінулай восенню на «хатнюю хімію», асудзілі і другі раз, паведамляе «Вясна». Прычына тая ж — «абраза» міліцыянера.

65-гадовую жанчыну абвінавацілі ў абразе супрацоўніка міліцыі з-за каментара ў яго адрас у «Аднакласніках». Суддзя Марына Кацуба прысудзіла яе да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ і пастанавіла выплаціць 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу міліцыянту.

Раней Людмілу Хлусевіч асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі» па такім жа артыкуле.

Жанчына хворая на лейкоз, падчас следства па першай крымінальнай справе яна, знаходзячыся ў роспачы, напісала перадсмяротную запіску. Але міліцыянераў і суддзяў гэта не надта кранае. Адзінае толькі — суддзя гэтым разам задаволіла матэрыяльны запыт сілавіка не цалкам, бо той хацеў спагнаць з пенсіянеркі 1000 рублёў. 

Чытайце таксама:

Прымушэнне да жалобы і «вясёлая гаўняшачка». За якія каментары судзяць і саджаюць беларусаў

Хворай на анкалогію пенсіянерцы з Рэчыцы далі хатнюю хімію за абразу міліцыянта

У Рэчыцы затрымалі пенсіянерку. Хутчэй за ўсё, з-за каментара «свіння» ў сацыяльных сетках

Каментары

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?3

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі6

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць