Усяго патроху11

Бамжамі не нараджаюцца...

Сонца не проста свеціць, яно — смаліць. Тром мужчынам і жанчыне, якія абедаюць ля вогнішча, не горача. За гады, што жывуць пад адкрытым небам, яны прызвычаіліся да ўсяго: і да спёкі, і да марозу, і да ганьбы з боку людзей, якія глядзяць на іх, бамжоў, з пагардай.

Цёплы жнівеньскі дзень. Сонца не проста свеціць, яно — смаліць. Тром мужчынам і жанчыне, якія абедаюць ля вогнішча, не горача. За гады, што жывуць пад адкрытым небам, яны прызвычаіліся да ўсяго: і да спёкі, і да марозу, і да ганьбы з боку людзей, якія глядзяць на іх, бамжоў, з пагардай.

У кустах, недалёка ад чыгуначнага прыпынку «Фестывальны», што ў Маладзечне, яны жывуць трэці год. Кажуць, што за гэты час нават паспелі пабудаваць сабе нешта накшталт хацін. Ды вясной, хутчэй за ўсё моладзь, іх спаліла. У агні згарэлі і дакументы, і верхняе адзенне, і такая‑сякая бялізна. Цяпер ад дажджу і ветру хаваюцца ў будане, зробленым на хуткую руку, ды вось‑вось збіраюцца зноў заняцца «будаўніцтвам». У кучцы пад кустом ужо ляжыць некалькі дошак ды цэлафан, якім будуць уцяпляць сваё жыллё.

«Гэтых людзей я ведаю даўно, — расказвае інспектар прафілактыкі Маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце Аляксандр Лазавік,

яны мірныя, спакойныя, не робяць ніякай шкоды. Ніхто не заўважаў, каб хадзілі па чыгуначных пуцях альбо рабілі што‑небудзь забароненае. Таму і не чапаем іх. Жывуць, і няхай сабе жывуць».

Аляксандр кажа, што ніколі не адносіўся да людзей без пэўнага месца жыхарства дрэнна. Маўляў, у кожнага свой лёс. Тым не менш лічыць, што ў такую сітуацыю трапляюць пераважна бязвольныя, слабахарактарныя людзі, якія часам не могуць справіцца са сваімі праблемамі. Адразу яны губляюць работу, пасля сям’ю, кватэру. За чаркай, у кампаніі сяброў б’юць сябе ў грудзі і кажуць, што абавязкова вернуць статус і дакажуць, хто яны на самой справе. А пасля здаюцца і знаходзяць у сваім ладзе жыцця нават нейкія плюсы: дрэнна жыць пад адкрытым небам, але не трэба з васьмі да пяці стаяць на заводзе ля станка, не атрымліваеш зарплату — дык яна і не патрэбная. Не трэба ж ні за кватэру, ні за адукацыю дзецям плаціць. Прайшоў дзень і добра…

«У мяне былі дом і сям’я»

З чатырох чалавек, што жывуць у кустах ля прыпынку «Фестывальны», з журналістам пагадзіўся пагаварыць толькі мужчына, які назваўся Іванам Іванавічам. Пра сябе ён расказваў хутка, складна і, як мне здалося, з нейкім выклікам. «Вы пытаецеся, як людзі становяцца бамжамі, — пачынае ён сваю споведзь, — тады слухайце. Некалі я жыў у Слуцку. Быў і мужам, і бацькам, разам з жонкай падымалі двух сыноў, і паважаным на рабоце чалавекам. Працаваў вадзіцелем, мая палавіна — бухгалтарам.

Разумная жанчына была, Горацкую сельгасакадэмію з чырвоным дыпломам закончыла, але няшчасная. У 38 гадоў памерла. І мы з дзецьмі сталі вучыцца жыць адны. Як выходзіла, так выходзіла.

А пасля я аднаму мужчыну вырашыў «уставіць мазгі». Далі шэсць гадоў.

Сваё пакаранне адбываў у адной з вёсак Маладзечанскага раёна . Там пазнаёміўся з жанчынай. Сышліся, жылі. Аднойчы яна паехала на вяселле, я ў гэты час хаўтурыў, крыў дах. «Ты мне хоць гасцінца якога прывезла?» — спытаўся ў жонкі, калі вярнулася дадому. Канешне ж, яна пра мяне не ўспомніла. Пакрыўдзіўся, купіў бутэльку, выпіў. Яна выклікала міліцыю і пасадзіла на 10 сутак. Выйшаў і больш да яе не паехаў. Вось трэці год пайшоў, як жыву на вуліцы. Няма куды ні ехаць, ні ісці».

«А дзеці што, не прымуць?» — пытаюся ў мужчыны.

«Дзеці выраслі, паспелі абзавесціся сваімі сем’ямі. Я не хачу ім перашкаджаць. Тым больш, што на ногі станавіліся без мяне і многага ў жыцці паспелі дабіцца». «А што далей», — запаўняю я паўзу ў размове. «Далей буду ладзіць які‑небудзь будан, каб перажыць восень і зіму, — гаворыць Іван. А там — што Бог дасць. Жыць не проста, хто ведае, што можа здарыцца заўтра. Вясной, напрыклад, калі быў налёт на нашы домікі, Сашку далі кастылём па галаве і выбілі зуб.

«Я не прапаў дзякуючы Івану»

Пачуўшы сваё імя, да нас падыходзіць мужчына. «Вось яго пабілі», — паказвае мой субяседнік. «А што вас прымушае жыць у гэтым шалашы?» — пытаюся ў мужчыны. Ён уціскае галаву ў плечы, вінавата ўсміхаецца і маўчыць. «Сашка няшчасны чалавек, інвалідам нарадзіўся», — уступае ў размову адзіная ў гэтай кампаніі жанчына і пачынае плакаць. «Не раві ты», — сунімае яе Іван і, вырашыўшы, што гэта парачка нічога путнага, мабыць, не скажа, пачынае расказваць Сашкаву гісторыю сам.

Маўляў, жыў мужчына да гэтага ў Мінску. Ад нараджэння інвалід, бо не мае рукі. Выхоўваўся ў дзіцячым доме, пасля вучыўся, жаніўся. У адзін год страціў усю сям’ю: і жонку, і сына. Кватэру яго прадалі (хто і чаму, я так і не змагла высветліць), і мужчына аказаўся на вуліцы. Нейкі час ён быццам бы жыў у Маладзечне ў доме для састарэлых і інвалідаў. Пасля яго расфарміравалі, а Сашку прапанавалі пераехаць у Капыль. Ён пабаяўся, таму што там інтэрнат закрытага тыпу, ды пайшоў бамжаваць.

«Я знайшоў яго зімой пад балконам жылога дома, — успамінае Іван. — Раніцай збіраў там бутэлькі, гляджу, ногі нейчыя тырчаць. Яшчэ б колькі часу і мужык замерз. Ну, што рабіць, прывёў яго да сябе ў лагер. З таго часу разам».

«Я жывы дзякуючы Івану, — нарэшце ўступае ў размову Сашка.

— Мне нядрэнна, але жыць тут не хачу. Калі б была магчымасць, паехаў бы ў інтэрнат у Мінск ці Лагойск. Я інвалід ІІ групы, мяне б узялі. Але дакументы згарэлі, а новыя я так і не зрабіў».

«Жывём, як жывём»

Умовы, у якіх жывуць гэтыя людзі, антысанітарныя. На палянцы, дзе раскінуўся іх шалаш, зробленая імправізаваная печка для прыгатавання ежы і стаіць посуд, горы смецця і бруду. Тэрыторыя навокал нагадвае звалку, пах таксама аналагічны. Ваду да нядаўняга часу, каб прыгатаваць ежу, памыцца, яны бралі з крынічкі. Гэтым летам яна перасохла. Цяпер ходзяць у прыватны сектар альбо да калонкі.

Кажуць, што жывуць добра і ўсяго ім хапае, бо зарабляюць. А свой рабочы дзень пачынаюць у дзве гадзіны ночы. Збіраюць бутэлькі, каляровы метал, затым здаюць. У «халадзільніку» (яго ролю выконвае стары эмаліраваны бачок) заўсёды ёсць прадукты. Хапае і ім, і 12 катам, якіх падкормліваюць.

«Жывём, як жывём, — кажа нам на развітанне Іван. — Так, відаць, наканавана. Вы ж самі ведаеце: бамжамі не нараджаюцца, імі — становяцца. І кожны да гэтага ідзе па‑свойму».

Пра што думала па дарозе ў рэдакцыю? Пра жыццё, у якім намешана ўсяго: радасці, гора, шчаслівых хвілін, болі, няшчасцяў, праблем, якія розныя людзі вырашаюць па‑рознаму. Адны ўмеюць выйсці сухімі з вады, другія падаюць на самае дно і не хочуць ці не могуць падняцца. І тым не менш, калі каму‑небудзь нават з нас, як таму ж Сашку, што замярзаў пад балконам, будзе дрэнна — яны пасунуцца і дадуць месца ля кастра, каб сагрэцца. У той час, калі дзелавы ўдачлівы мужчына на дарагім аўто нават не паглядзіць у наш бок.

Марына Сліж, Рэгіянальная газета

Каментары1

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць