Эканоміка

Ліміт бяспошліннага ўвозу тавараў з інтэрнэт-крамаў у ЕАЭС павялічаны да 1000 еўра. Для Беларусі пакуль нічога не мяняецца

Павышэнне лімітаў дапаможа пазбегнуць дэфіцыту тавараў, а таксама падтрымае грамадзян, якія купляюць тавары для асабістага карыстання ў замежных інтэрнэт-крамах, сказала афіцыйны прадстаўнік Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна. 

«Ліміт павялічаны на часовай аснове да 1 кастрычніка 2022 года, — цытуе Ію Малкіну БелТА. — У выпадку, калі кошт пасылкі перавышае гэтую суму або яе вага складае больш за 31 кг, неабходна будзе заплаціць пошліну ў памеры 15% ад кошту замовы, але не менш за 2 еўра за 1 кг».

З 1 студзеня 2020 года бязмытны парог для ўвозу ў ЕАЭС тавараў грамадзянамі для асабістага карыстання складаў 200 еўра.

Аднак у Беларусі — іншыя ліміты, дзейнічае нацыянальнае заканадаўства. 

У Дзяржаўным мытным камітэце Zerkalo.io патлумачылі, што ў Беларусі не ўводзілі змены па бяспошлінных лімітах на пасылкі з-за мяжы. Яны па-ранейшаму складаюць 22 еўра і 10 кілаграм на адно адпраўленне. Абмежаванняў па іх колькасці няма.

— У нас ёсць нацыянальнае заканадаўства, пакуль ніякіх змен не плануецца. Можа, будуць у далейшым, але пакуль няма. У нас як было 22 еўра і да 10 кілаграм, так і засталося, — удакладнілі ў ДМК.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе7

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе7

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць