Здарэнні

Сямейная трагедыя

У Ганцавіцкім раёне загінуў васьмігадовы хлопчык, траўмаваны металічным дыскам кола трактара.

У Ганцавіцкім раёне загінуў васьмігадовы хлопчык, траўмаваны металічным дыскам кола трактара.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры раёна, няшчасны выпадак адбыўся днём 25 жніўня ў вёсцы Хатынічы. У двары свайго дома 48‑гадовы мясцовы жыхар рамантаваў кола ўласнага трактарнага прычэпа. Побач знаходзіўся яго васьмігадовы сын.

Паводле папярэдніх звестак, падчас адкручвання мацавальных балтоў металічных дыскаў кола адбыўся іх самаадвольны разрыў. Адным з дыскаў траўмавала хлопчыка.

Дзіця даставілі ў мясцовую сельскую ўрачэбную амбулаторыю, дзе ён памёр. Папярэдняя прычына смерці — чэрапна‑мазгавая траўма.

Другім дыскам быў траўмаваны яго бацька. З цялеснымі пашкоджаннямі мужчына змешчаны ў хірургічнае аддзяленне Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

Праверку па дадзеным факце праводзіць пракуратура Ганцавіцкага раёна.

Ларыса Шыганава, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць