Культура11

«Спыніўся шлях яго аж пад Паўдзённым Крыжам»

У аўстралійскай Адэлаідзе 7 верасня памёр беларускі святар Міхась Бурнос.

7 верасня 2009 г. адышоў у лепшы свет адзін з найбольш актыўных беларусаў Адэлаіды (Аўстралія) святар Міхась Бурнос.

М. Бурнос нарадзіўся 12 кастрычніка 1924 г. у в. Лясок Наваградскага павета. Вучыўся ў Наваградскай настаўніцкай семінарыі, быў сябрам Саюзам беларускай моладзі.

У паваеннай Нямеччыне апынуўся ў лагеры для перамешчаных асобаў у Мітэнвальдзе, затым у Беларускім лагеры АВС у Ватэнштэце. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Максіма Багдановіча ў Ватэнштэце.

У 1949 г. выехаў паводле кантракту ў Аўстралію. Ад 1952 г. жыў у Адэлаідзе (Паўднёвая Аўстралія),

належаў да парафіі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святых апосталаў Пятра і Паўла. Кіраваў царкоўным хорам, стварыў музычную групу «Зорка», пазней кіраваў дзіцячым танцавальным гуртом «Лявоніха», быў настаўнікам прыцаркоўнай школы.

Міхась Бурнос разам з жонкай Вольгай бралі актыўны ўдзел у працы Беларускага аб’еднання ў Паўднёвай Аўстраліі, Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Ён стаў адным з заснавальнікаў аўстралійскага чарнобыльскага фонду.

4 студзеня 1987 г. Міхась Бурнос атрымаў святарскія свячэнні і далей цягам 12 гадоў быў настаяцелям парафіі БАПЦ у Адэлаідзе.

Айцец Бурнос стаў адным з заснавальнікаў і першым старшынём Беларускага гістарычнага згуртавання ў Аўстраліі, намаганнямі якога сталі збірацца архівы аўстралійскіх беларусаў, запісвацца ўспаміны.

Ён шмат зрабіў для беларусаў Адэлаіды і Аўстраліі наогул, быў сумленным і шчырым беларусам.

Памёр у шпіталі Адэлаіды на 85-м годзе жыцця, на пяць гадоў перажыўшы сваю жонку.

Наталля Гардзіенка

Каментары1

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

У Акадэміі навук заклікалі беларусаў актыўна лавіць тры віды рыб5

Хлопца, які заступіўся ў гомельскім тралейбусе за 11‑гадовую дзяўчынку, знайшлі, а яе крыўдзіцеля затрымалі7

Украінцы ўпершыню ў гісторыі знішчылі капітальны мост дронамі. Авіяўдары і «хаймарсы» раней былі бяссільныя4

9 краін, якія варта наведаць беларусам у гэтым годзе. Парады ад падарожніка5

Сетка кавярняў выпусціла кубачкі пад Год беларускай жанчыны. Але абышлася без беларусак10

«Пахавальныя вянкі». Улады Гродна спыталі гараджан пра аркі на галоўнай вуліцы. Больш за 1000 каментароў — і амаль усе супраць9

У Мінску з'явяцца новыя правілы для шэрынгавых самакатаў і ровараў

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

У расійскім МЗС назвалі блакаванне беларускіх прапагандыстаў у ютубе «варварствам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць