Меркаванні

Наста Палажанка: «Калісьці гэта пераменіцца»

Усе юнакі праходзяць праз этап канфлікту з бацькамі. Гэтымі супярэчнасцямі скарысталася БТ, калі здымала фільм «Малады фронт. Кінднэпінг». Пра свой досвед адносінаў з бацькам расказвае адна з самых палымяных актывістак арганізацыі Наста Палажанка.

«Наша Ніва»: Наста, Вы з бацькам сварыліся праз удзел у «Маладым Фронце», так?

Наста Палажанка: Вельмі. Бацькі паважаюць выбар свайго дзіцяці тады, калі бачаць, што гэта нешта большае за хобі ці захапленне. Калі бачаць упэўненае рашэнне. У мяне хатнія барыкады пачаліся праз негатыўнае стаўленне да значкаў, якімі была абвешаная сумка. Пасля не падабаліся сцягі і газеты ў хаце. А пасля мне шанцавала на затрыманні і «рэкламу» на тэлебачанні. Два гады я жыла ў страху перад бацькамі: не дай Бог зноў НТВ пакажа акцыю, не дай Бог не выпусцяць з міліцыі без бацькоў (я на той момант была непаўналетняй). Тата выкідваў усе мае значкі, некалі выкінуў усе лісты з калоніі ад Дашкевіча. Скандалы сталі звычайнымі ў нашай кватэры. Але я трывала. Неяк хапала мне мудрасці разумець, што калісьці гэта пераменіцца. І сапраўды. Калі на мяне завялі крымінальную справу, тата зразумеў, што дачка абрала свой шлях свядома і прасцей падтрымаць яе, чым далей ваяваць.

«НН»: Наколькі, увогуле, праблема бацькоў і дзяцей актуальная для МФ?

НП: Яна актуальная для ўсяго свету і ў любыя часы. Юнак фармуецца ў пошуку самога сябе. І «Малады Фронт» дае адказ хлопцу ці дзяўчыне, дае альтэрнатыву таго, кім ты можаш стаць. Любыя бацькі, не толькі нашы, раўніва назіраюць, як з маленькага чалавечка вырастае асоба. Зусім не такая, як уяўлялася. Што да МФ, дык мы імкнемся дапамагаць сваім сябрам наладжваць адносіны з бацькамі. Часам пасля розных «кіднэпінгаў» сустракаемся з мамамі, каб патлумачыць ім, што мы добрыя. Падчас свайго фармавання малады чалавек мусіць сам вырашыць, ці ён здольны даказаць бацькам, што ўжо дарослы, ці яшчэ трэба крыху пачакаць.

* * *

Малады Фронт

зарэгістраваўся як арганізацыя беларускай моладзі ў Чэхіі. Вядзе інтэрнэт-сайт mfront.net.

* * *

Наста Палажанка

нарадзілася ў Мінску 2 жніўня 1990. Яшчэ школьніцай, у 2007 была прызнаная вінаватай па арт. 193 КК «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі», але ў турму яе не адправілі. Навучаецца ў ЕГУ.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

На волю выходзіць Наталля Ладуцька, якую адправілі ў калонію за пасылкі палітвязням2

Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць захопу іранскага вострава Харк2

Выйшаў на свабоду кіраўнік беларускага Ernst&Young Павел Лашчанка1

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых4

Вызваленая Вера Кананенка і яе муж Сяргей Кардаш

Скандал з маршруткай з Новай Баравой: маці не дазволілі правезці дзіця на каленях бясплатна. Хто мае рацыю?2

Коўл узняў пытанне пра новыя арышты. «То-бок мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10»22

Ці чакаць гэтым летам у Беларусі экстрэмальнай спёкі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць