Грамадства55

Немаўля таксама трапіць у калонію? Што чакае чатырох непаўналетніх дзяцей Дашкевічаў, калі пару адправяць за краты?

Для Змітра і Насты Дашкевічаў пракурор запрасіў па 1,5 года калоніі кожнаму. Але ў пары чацвёра непаўналетніх дзяцей, малодшы сын Данііл увогуле нарадзіўся месяц таму. Праваабаронцы ўжо загаварылі пра магчымасць з’яўлення ў Беларусі першага палітвязня-немаўляці.

Ці могуць Насту, якая толькі нарадзіла, адправіць за краты, і што тады будзе з дзецьмі?

Наста Дашкевіч з чацвёртым сынам Даніілам, які нарадзіўся 15 чэрвеня. Фота: старонка ў Фэйсбуку Насты Дашкевіч.

Правілы ўтрымання непаўналетніх у няволі ў Беларусі рэгулююцца 95-м артыкулам Крымінальна-выканаўчага кодэкса. Для дзяцей, бацькі якіх утрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі, арганізуюцца спецыяльныя дамы дзіцяці.

Згодна з кодэксам, у такіх дамах ствараюцца «неабходныя ўмовы для нармальнага пражывання і развіцця» (для цяжарных і кормячых маці правіламі прадугледжаныя дадатковыя перадачы і пасылкі, медыцынская дапамога ў пасляродавы перыяд). 

Асуджаныя жанчыны могуць сустракацца з дзецьмі да трох год у свабодны ад працы час. Таксама маці могуць дазволіць пражываць разам з малым наўпрост у доме дзіцяці. Але варта адзначыць, што нярэдка дзеці пры калоніі з’яўляюцца дадатковым прадметам для маніпуляцый і ціску на зняволеных з боку адміністрацыі — каментуе «Нашай Ніве» абазнаны чалавек, знаёмая якога нарадзіла ў калоніі: «Спатканняў з дзіцем могуць пазбавіць за любую «правіннасць».

Яшчэ адзін дазволены са згоды маці варыянт — перадача дзяцей адразу сваякам альбо ў органы апекі.

У сітуацыі з сям’ёй Дашкевічаў сцэнарый з Даніілам, які будзе жыць у доме дзіцяці, не выключаны.

«Канечне, у Крымінальным кодэксе ёсць шэраг «іншых мер крымінальнай адказнасці»: адтэрміноўка выканання пакарання, умоўнае прызначэнне, адтэрміноўка для жанчын, якія маюць дзецей ва ўзросце да трох год. Але пры адсутнасці прававых падыходаў вынік можа быць любы, і Насту сапраўды могуць адправіць у калонію», — каментуе юрыст Павел Сапелка.

«Хаця проста само пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі па 342-м артыкуле — гэта злачынства. Па-першае, таму што парушае права на мірны сход, па-другое, таму што па менш цяжкім складзе злачынства абгрунтаваць прызначэнне такога пакарання асобе без судзімасці можна толькі нейкімі выключнымі абставінамі, якія тычацца дрэннай характарыстыкі асобы абвінавачанага/ай, абставін правапарушэння».

Старэйшай дачцэ Дашкевічаў Мары восем гадоў, сыну Давіду шэсць, дачцэ Магдалене споўнілася тры гады. Фота: старонка ў Фэйсбуку Насты Дашкевіч.

Што тычыцца яшчэ трох непаўналетніх дзяцей Дашкевічаў, то ў выпадку, калі бацькоў адправяць у калонію, іх могуць перадаць пад апеку родных ці дзяржавы (у дзіцячы дом ці ў іншыя формы ўладкавання кшталту прыёмных сямей). Пасля адбыцця тэрміну зняволення сям’я зможа ўз’яднацца зноў.

Нагадаем, Дашкевічаў судзяць па 342-м артыкуле КК за ўдзел у адным з маршаў у жніўні 2020 года. Зміцер знаходзіцца ў зняволенні з 23 сакавіка. Прысуд па іх справе павінен быць вынесены 14 ліпеня. Яго агучыць суддзя Таццяна Пірожнікава.

Чытайце таксама:

Неймаверная гісторыя кахання Змітра і Насты Дашкевіч

«Сала Украіне». Хто такая Ірына Канавалава — рэдактарка раёнкі, па даносах якой пенсіянера пасадзілі, а жанчыну дэпартуюць

Каментары5

  • Бондар
    12.07.2022
    Нансце варта было эвакуявацца, Зьмітру яна не дапаможа, а дзяцей могуць і адбяруць, а потым іх таксама ўжо ня вернеш, сумна ўсё гэта але рэжым гэты будзе існаваць яшчэ доўга.
  • Сара
    12.07.2022
    Бондар, колькi будзе icнаваць рэжым ня ведае нixто. Нам яшчэ трэба будз зразумець цi гэтым рэжым усе ж персаналicцкi i трымаецца на некалькiх маньках, цi гэта нейкая глыбiнная траума народа, якая стварыла сiстэму выхоування анцiчалавечых, анцiгуманных "вiнцiкау". У другiм выпадку навiны у мяне дрэнныя...
    А што трэба рабiць было Насце... лепш прамаучыце, калi ласка. 
  • Бондар
    12.07.2022
    Сара, усё ўжо даўно вядома і зразумела, і прычыны, і вынікі. Прычына паразы адна: адсутнасць рэалістаў сярод змагарскага кола і агулам сярод народа. А што да Насты Дашкевіч, то я проста жадаў бы каб яна пазбегла тых непатрэбных цяжкасцяў якія могуць здарыцца ў яе жыцці.

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў3

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе ***** подпісы???» Прапагандыст Тур заблытаўся ў выбарчых рэаліях7

У свеце стала менш атэістаў. Але ў Еўропе рэлігія адступае 21

Беларускую мову ва Украіне хочуць выключыць са спісу моў, якія падлягаюць абароне25

«Я член выбарчай камісіі і гэтым ганаруся». Лукашысты ладзяць новы флэшмоб11

Маск стварае свой уласны горад у Тэхасе1

«Цяпер страшна выйсці з дзецьмі з дому». У элітным ЖК пад Мінскам зграя бадзяжных сабак разарвала хатняга ката6

За «экстрэмізм» асудзілі хлопца, які некалі запускаў кампанію па віншаванні ветэранаў

У конкурсе на найлепшую паштовую марку трэці год запар перамагае работа, звязаная з сілавікамі2

Інстытут Мінэканомікі: Санкцыі прама закранаюць чвэрць эканомікі Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў3

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Галоўнае
Усе навіны →