Навука і тэхналогіі

У Кітаі прыдумалі, як праслухоўваць памяшканні праз оптавалаконныя кабелі

Кітайскія даследчыкі з Універсітэта Цінхуа распрацавалі тэхніку падслухоўвання размоў у памяшканні, праз якое праходзіць аптычны кабель, які, напрыклад, выкарыстоўваецца для падлучэння да Інтэрнэту, піша Dev.by.

Гукавыя ваганні ствараюць перапады ціску паветра, з-за якіх у аптычным кабелі ўзнікаюць мікравібрацыі, якія мадулююцца з перадаванай праз кабель светлавой хваляй. Скажэнні, якія ўзнікаюць, можна прааналізаваць на даволі вялікай адлегласці пры дапамозе лазернага інтэрфераметра Макса — Цэндэра.

Падчас эксперыменту навукоўцы змаглі цалкам разабраць размову, якая гучыць пры наяўнасці ў памяшканні перад мадэмам трохметровага адкрытага кавалка аптычнага кабеля. Вымярэнне рабілі на адлегласці 1,1 км ад канца кабеля, які знаходзіўся ў памяшканні.

Далёкасць праслухоўвання і магчымасць фільтрацыі перашкод напрамую залежыць ад даўжыні, на якой знаходзіцца кабель у памяшканні: пры яе змяншэнні памяншаецца і максімальная адлегласць, з якога магчымае праслухоўванне.

Вызначэнне і аднаўленне гукавога сігналу ў сетках аптычнай сувязі можна рэалізаваць незаўважна для аб'екта праслухоўвання і без парушэння выкарыстоўваных камунікацыйных функцый. Для ўкліньвання ў канал сувязі даследчыкі выкарыстоўвалі мультыплексер з падзелам па даўжыні хвалі. Дадатковае зніжэнне ўзроўню фонавага шуму дасягаецца праз балансаванне плячэй інтэрфераметра.

Для супрацьдзеяння праслухоўванню прапануецца скарачаць даўжыню аптычнага кабеля, які знаходзіцца ў памяшканні, і размяшчаць яго ў цвёрдых кабель-каналах. Таксама знізіць эфектыўнасць праслухоўвання дазволіць падключэнне нахільных аптычных раз'ёмаў APC (Angled Physical Connect) замест канектараў з пляскатым тарцом (PC).

Вытворцам аптычных кабеляў рэкамендавана выкарыстоўваць для пакрыцця оптавалакна матэрыялы з высокім модулем пругкасці, такія як метал і шкло.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь11

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь11

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць