У краіне адбыўся дзень без аўтамабіля, калі усе чыноўнікі у рамках крыжовага паходу супраць кліматычных змен, мелі ехаць на працу грамадскім транспартам. Фельетон Лёліка Ушкіна.
У краіне адбыўся дзень без аўтамабіля, калі усе чыноўнікі у рамках крыжовага паходу супраць кліматычных змен, мелі ехаць на працу грамадскім транспартам. Фельетон Лёліка Ушкіна.
— Прыпынак «Дразды», — абвясціў кіроўца аўтобуса, які ішоў з Ждановічаў у Мінск.
Было яшчэ дастаткова рана. Шмат хто з пасажыраў даглядаў апошні сон, апахмяліцца — адзінае, чаго жадалі іншыя. Таму нямногія ў салоне звярнулі ўвагу на мужчыну гадоў пад шэсцьдзесят і хлопчыка, якія ўвайшлі ў заднія дзверы.
— Падобны, падобны, — усміхнуліся бадзёрыя пасажыры, пабачыўшы мужыка, каб пасля зноў пачаць вывучаць функцыі сваіх мабільнікаў.
Між тым да парачкі рушыла кантралёр — жанчына бальзакаўскага веку.
— Так: тыя, хто зайшоў, прад’яўляем праязныя дакументы. Мужчына, што ў вас?
Той зрабіў выгляд, што нічога не чуе.
— Мужчына, з хлопчыкам, я да вас звяртаюся. Вашы білеты.
Да пасажыра, здаецца, толькі зараз дайшло, чаго ад яго патрабуюць.
— Жэншчына, якія білеты? У нас дзяржава для народа. І не замінайце змагацца са зменамі клімату, — адказаў ён.
Было відавочна, што за сваю доўгую практыку працы ў Мінгартрансе кантралёр да халеры наслухаўся падобных маналогаў: чаго толькі не вярзуць, каб сысці ад абавязкаў карыстальнікаў грамадскага транспарту.
— О! Глядзіце, людзі добрыя! Толькі палова на дзясятую, а ўжо гатовы! Які прыклад для дзіцяці! Здаровы мужык... Пайшоў бы працаваць куды: прадаўцом камплектуючых на Ждановічы або да нас — кантралёрам.
— Можа падумаць, вы не ведаеце, дзе я працую, — агрызнуўся «заяц».
Кантралёрка зразумела, што прыйдзецца ўжыць дадзеныя законам паўнамоцтвы.
— А ну на выхад!
— Пайшлі, Коля, — сказаў мужык хлопчыку.
Пара выйшла. Праз задняе акно аўтобуса было бачна, як яны адзінока стаяць на прыпынку.
У той жа момант пачуўся голас з міліцэйскага мегафону:
— Вадзіцель аўтобуса, спыніцеся.
Салон напружыўся.
Аўтобус абагнаў вялікі браніраваны тралейбус з чырвона-зялёным штандарам. Паперадзе і ззаду ехалі міліцэйскія машыны з мігалкамі.
Вайна са зменамі клімату трывала.
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
-
«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі
Каментары