ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў
Улетку Зяленскі ацаніў дадатковыя абаронныя патрэбы Украіны на 27 мільярдаў даляраў.

Урад папрасіў Еўрапейскую камісію дапамагчы пакрыць гэты дэфіцыт шляхам датэрміновага выдзялення сродкаў з двухгадовай праграмы крэдытавання «Ukraine Support Loan» на 90 мільярдаў еўра.
Крэдыт павінен пакрыць фінансавыя патрэбы Украіны ў 2026—2027 гадах. Праграма прадугледжвае да 45 мільярдаў еўра штогод пры ўмове выканання рэформаў. Пры гэтым сёлета Украіна атрымала толькі 15,7 мільярда еўра праз затрымкі з іх выкананнем.
Брусель адхіліў просьбу аб датэрміновай выдачы грошай, прадугледжаных на 2027 год. Замест гэтага ЕС настойвае на выкананні ўзятых украінскім урадам абавязацельстваў, што дазволіць разблакаваць каля 34 мільярдаў еўра падтрымкі яшчэ да канца года, піша «Украінская праўда» са спасылкай на FT.
Сярод іх — скасаванне льготы для невялікіх міжнародных пасылак і ўвядзенне новых правіл падаткаабкладання лічбавых платформаў.
Асобна ў Еўракамісіі падкрэслілі недапушчальнасць адступлення Украіны ад выканання раней рэалізаваных абавязацельстваў і падалі ў якасці прыкладу змякчэнне патрабаванняў адносна палітычна значных асоб.
Каментары