Здарэнні

У Краснадары рыхтуецца суд за злачынства, здзейсненае ў Гомелі 25 гадоў таму

У Кастрычніцкім раённым судзе Краснадара рыхтуецца да разгляду крымінальная справа па абвінавачванні 61-гадовага Юрыя Ермачэнкі. Фабула справы тычыцца падзей, якія адбыліся ў Гомелі ў 1990-я гады, паведамляюць «Моцныя навіны». У снежні 1997 года ў Гомелі забілі афіцэра ваенкамата, яго жонку і дзіця.

«Сям'ю расстралялі з аўтамата Калашнікава», — паведамляў Следчы камітэт Беларусі ў сваім тэлеграм-канале.

Матывам жудаснага злачынства стала тое, што афіцэр удзельнічаў у арганізацыі фінансавай піраміды. Раскрыць гэта злачынства і яшчэ некалькі забойстваў беларускім следчым атрымалася толькі ў 2020 годзе. Верхаводам банды аказаўся грамадзянін Расіі, які адбывае пакаранне ў адной з калоній Краснадарскага края, таму крымінальная справа для далейшага расследавання была накіраваная ў Расію.

Акрамя забойства сям'і, верхаводу банды інкрымінаваныя яшчэ два забойствы, учыненых у Гомелі ў 1997 і 1998 гадах. Следства па гэтай крымінальнай справе было завершана следчым упраўленнем СК РФ па Краснадарскім краі ў лістападзе 2021 года і накіравана ў Краснадарскі краявы суд, які толькі ў жніўні гэтага года прыняў рашэнне накіраваць яго па падсуднасці ў райсуд. Ермачэнка абвінавачваецца ў забойствах, разбоі і бандытызме.

«Паводле звестак следства, — паведамляецца ў прэс-рэлізе СК РФ, — абвінавачаны на тэрыторыі горада Гомель Рэспублікі Беларусь стварыў арганізаваную злачынную групу (банду), у якую ўключыў жонку сястры і свайго знаёмага. У снежні 1997 года банда здзейсніла разбойны напад на сям'ю ў Гомелі. Забіўшы мужчыну, яго жонку і малалетняга сына, нападнікі выкралі з іх дома грашовыя сродкі і ювелірныя вырабы на суму больш за 145 мільёнаў беларускіх рублёў, што склала звыш 21 мільёнаў расійскіх рублёў па курсе таго часу. На месцы злачынства адзін з саўдзельнікаў пакінуў сляды крыві. Баючыся быць выкрытымі, абвінавачаны і муж яго сястры ў парку напалі на саўдзельніка, забіўшы яго.

У лютым 1998 года саўдзельнікі пад выглядам абмену валюты вывезлі ў бязлюднае месца мужчыну, які займаўся абменам грашовых сродкаў. Выкраўшы ў яго грошы (12 тысяч рублёў паводле расійскага курсу 1998 года), саўдзельнікі забілі трымальніка грошай і ўцяклі. Пасля ў 1999 годзе, ужо знаходзячыся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, абвінавачаны здзейсніў забойства мужа сястры, за што быў асуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць