Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Самалёты ці сядаюць, ці падаюць

Сяргей Астравец піша на сваім блогу пра авіяздарэньні.

Сяргей Астравец піша на сваім блогу пра авіяздарэньні.

Пачуў навіну: беларуская акадэмія вайсковая выпусьціла адзінаццаць лётчыкаў і тры штурманы. Халера, дробязь, але ж прыемна! Сваёй гадоўлі, можна сказаць! Люблю лётчыкаў, нічога ня зробіш. Пад песеньку «А горад падумаў — вучэньні ідуць…» прайшло маё дзяцінства ў ГДР‑ы. Яе штодня круціла групавая радыёстанцыя, з Пацдаму хіба што. Самалёт ляснуўся, экіпаж загінуў. Лётчыкаў заўжды шкадую, я пісаў раней, што яны гінулі ў нас пастаянна, і ў нашым гарадку (яшчэ ў Беларусі) вечна гралі пахавальны марш. Але песьня згаданая была якраз пра савецкі самалёт, што ўпаў у Заходнім Бэрліне.

А зараз да нядаўняга здарэньня ў Радоме. Міжволі зачапіла пахвальба па роднаму «бэтэ» напярэдадні: у Польшчы нашыя лётчыкі пакажуць ім зараз усім такое, на што ў НАТО ня здольныя ні фізычна, ні маральна… Такія літаральна словы. А вынік — вядомы. Як тэлечалавеку сьпіцца сёньня? Хаця, хай ня сам ён пісаў тэкст. А ўсё гэта адкуль? Адтуль жа! У нас дэмакратыі больш, чым ва ўсіх іх разам узятых, у нас правоў чалавека — мора, а ў іх лужына. Мы запусьцім Белку‑Стрэлку з трыюмфам гучным! Тэлевежу зробім найвышэйшую ў сьвеце! Азіяцкі лімузін растыражуем, задушым заходнія аўтаканцэрны! Мы чарнобыльскую станцыю пабудуем у Астраўцы, усіх уразім! Прэзыдэнт Мядзьведзеў на ўвесь сьвет прызнаецца пасьля катастрофы на сібірскай ГЭС, што Расея адстала тэхналягічна, а мы — кленчыць адразу: дайце па дзяшоўцы вашую адсталую АЭС, калі ласачка!

Шкада лётчыкаў, шкада. Імі, атрымліваецца, хацела родная ідэалёгія ўцерці нос НАТАўцам. Дрыжыкі папросту… Няма савецкай Абрэвіятуры больш, але да лётчыкаў прызвычаіліся ставіцца як да закладнікаў «ідэалягічных задачаў моманту». Я пісаў раней пра тое, як часам кідалі на «канвэер» недапрацаваныя летакі вайсковыя, каб НАТО перагнаць, а лётчыкі гінулі бязрадна.

Трэба жыць як уся Эўропа, а не старацца некаму нос уцерці, свае мінусы плюсамі выстаўляць… Сем год таму колькі чалавек згарэла на львоўскім авіяшоў? Каля васьмідзесяці, мноства дзяцей. Памятаю пасьля той катастрофы апынуўся я ва Ўкраіне, а там, аказалася, тэлебачаньне служыць не аднаму толькі чалавеку, там нават НЕДЗЯРЖАЎНАЕ існуе. Дык вось, пусьцілі яны ў эфір запіс апошняй размовы лётчыкаў, таксама двух палкоўнікаў, якія яшчэ з часоў СССР асамі былі. І што ж за размова ў іх атрымалася? А такая прыблізна: мы, б(…), пакажем эцім казлам настояшчій пілотаж, яны, б(…) — пі‑пі‑пі‑пі‑пі‑пі‑пі. БАБАБАХ! — выбух.

Жудасна было слухаць. Я нібы ідэаліст які хрысьціянскі падумаў: а каб яны не казырыліся сваёй савецкасьцю, сваёй расейскай звышмовай, а каб размаўлялі, як нармальныя людзі па‑украінску, бяз матаў, а значыцца, можна было б чакаць, што яны з павагай гаварылі б пра публіку, што прыйшла паглядзець на іхні пілятаж, і не згарэлі б дзесяткі людзей! Тым больш лётчыкі гэтыя не маглі ня ведаць, што іх чуюць таксама іншыя, хто кіруе палётамі, што размова гэтая запісваецца ўрэшце! Але ж як без мацярка, у ім жа соль, смак! Ці трэба нагадваць, што абодва катапульціраваліся?! Пацярпелых, дарэчы, было больш за паўтысячы чалавек.

Ува Львове разьбіўся Су‑27, у Радоме — таксама. Усе чыталі рэакцыю нашага начальства: птушка трапіла, паразітка! Усе чыталі камэнтар «Сухога»: ад птушак усё забясьпечана, а вось маглі мадэрнізаваць няўзгоднена з канструктарамі, з расейскім бокам. А што: уразіць жа хацелі натаўскі бок чымсьці, уразіць! Што ж, атрымалася: непрыемна ўразілі.

Вяртаючыся да Нямеччыны: лётчыкі Капусьцін ды Янаў (пра якіх — шлягер савецкі — «пасьмяротны») атрымалі каманду катапульціравацца, але пад імі быў Бэрлін. Спроба сесьці на ваду. Упалі за некалькі соцень мэтраў ад савецкага сэктара ў возера. Яны ляцелі на Як‑28 (у НАТО яго называлі «Піваварам» чамусьці). Рэдкае здарэньне: абодва рухавікі спыніліся. Лётчыкам цяпер нядаўна паставілі мэмарыяльны камень з шыльдай, надпіс па‑нямецку: «У памяць усіх ахвяраў халоднай вайны. Яны аддалі свае жыцьці, каб уратаваць іншых людзей».

Капусьцін з Янавым упалі ў брытанскім сэктары. На бамбавіку Як‑28 было вельмі сучаснае радыёлякацыйнае абсталяваньне, сыстэма вызначэньня «свой‑чужы», арміі НАТО мелі састарэлае, горшае. СССР‑у каштавала вельмі дорага замяніць гэтую сыстэму пасьля здарэньня. Брытанцы цяпер рассакрэцілі, можна свабодна прачытаць, як іхнія вадалазы ўначы здымалі новыя савецкія прыборы з Яка, вазілі па‑хуткаму самалётам у Лёндан, а на месцы круцілі вала за хвост, тлумачачы савецкім вайскоўцам, што занадта цяжка выцягнуць самалёт з вады. Потым вярнулі назад прыборы, аддалі Як і целы лётчыкаў, само сабой. У цырымоніі з брытанскага боку ўдзельнічалі шатляндзкія стралкі. Такая гісторыя.

Напэўна пасьля гэтага заходнікі паставілі пытаньне рубам: навошта вакол Бэрліна дыслякуецца паблізу савецкая франтавая бамбавая авіяцыя? (Тым больш палёты над Бэрлінам вайсковых самалётаў былі забаронены). Гэта наступальная зброя, вы што, зьбіраецеся наступаць? Леанід Ільліч мусіў адказаць: нікак нет! І лётчыкам‑бамбавікам выдалі савецкія мапы. Капусьцін з Янавым служылі ў Фінаве, аэрадром, дзе жылі мы, быў таксама недалёка, з нашага бамбавікі, напрыклад, вывелі ў 1968‑м у Калінінградзкую вобласьць, у Нівенскае. Бамбавыя Які замянілі разьведнымі Як‑28Р (былі таксама зьнішчальнікі, перахопнікі ды іншыя, самалёт стаў узорам многамэтавага). Можна яшчэ дадаць, што пад шумок, выводзячы бамбавікі, Ільліч увёў танкі ў Прагу.

Што датычыць здарэньняў гучных, як не ўзгадаць таксама звышгукавы Ту‑144, які ў Ле Буржэ ляснуўся пад час авіясалёну?! Вельмі ж падазрона нагадваў ён брытанска‑францускі Канкорд сваім выглядам, гэамэтрыяй. Хто ў каго зьдзёр? Міжвольнае пытаньне заўжды ўзьнікала. Грошы на вецер, вялізныя грошы. Самымі разумнымі аказаліся амэрыканцы: паглядзелі на ўсё гэта, ды закрылі свае два праэкты такія ж. Ясна: кошты шалёныя дый навошта пасажыраў вазіць гэткім чынам або пошту тую ж, пасылачкі з салам? Дык вось: як жа ганарыліся савецкія, што на два месяцы раней за Канкорд Ту‑144 пакружляў! А ў Ле Буржэ — пасьля таго, як Канкорд паказаў клясу публіцы, закарцела пераплюнуць буржуяў: пасьля двух кругоў заплянаваных пайшоў Ту замест пасадкі на трэйці…

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве3

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі знайшлі базіліку, спраектаваную старажытнарымскім архітэктарам Вітрувіем3

Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава7

Гомель у гэтыя дні стаў сталіцай снегавога мастацтва ФОТЫ

Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША6

Новы трэнд у планіроўцы памяшканняў: санвузлы ўнутры пакояў за рассоўнымі сценамі ці нават без іх9

Трамп расказаў пра новую гукавую зброю, дзякуючы якой захапілі Мадура2

«Дразды» перазапісалі сваю знакамітую песню «Хата бацькоў» на рускай мове20

Зяленскі заўтра паедзе ў Давос, каб сустрэцца з Трампам

У Мінску зрабілі выставу да юбілею Ясеніна і паклікалі на адкрыццё Бязрукава4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве3

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць