Культура

Г’ю Грант загаварыў па-беларуску

Пры канцы году пабачыў сьвет дыск «Любоў насамрэч».

Амэрыканскія і ангельскія акторы гавораць у ім па-беларуску. Стары рокер-наркот, амэрыканскі прэзыдэнт, закаханая сакратарка й вынаходлівыя дзеткі набылі галасы айчынных культурнікаў і грамадзкіх дзеячаў. Агучвалі карціну акторы Іван Шчытко і Юры Баранаў, драматург Анатоль Шурпін, «падарожнік-дылетант» Юры Жыгамонт.

Г’ю Грант прызнаецца ў каханьні голасам намесьніка старшыні ПБНФ Аляксея Янукевіча. Кіраўнік праекту Франак Вячорка «засьвяціўся» дубляжом порнаактора й кавалера-залётніка.

Хаця ня ўсе ўдзельнікі агучваньня прафэсійныя акторы, дубляж фільму атрымаўся надзвычай годным. «Мы падбіралі актораў згодна з узростам, характарам», — кажа Ф.Вячорка. Так, літаратар Сяргей Патаранскі, які быў гукарэжысэрам, уклаў у вусны свайго героя і ўласныя фразы, а журналіст «Свабоды» Ягор Маёрчык агучваў радыёжурналіста. Пераклад зрабіла выпускніца Беларускага ліцэю Натальля Базылевіч.

Ф.Вячорка кажа, што наступным беларускамоўным дыскам будзе фільм «Караль Вайтыла — гісторыя чалавека, які стаў папам».

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны48

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве47

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША8

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны48

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць