Свет

«Усё залежыць ад таго, як змантавалі». Ваенкам, які распавёў пра павелічэнне тэрміну службы ў расійскай арміі, адмаўляецца ад сваіх слоў

Журналісты MSK1.Ru датэлефанаваліся да ваенкама Міхаіла Фоціна, які ў эфіры «Дмитров ТВ» паведаміў пра тое, што прызыўнікі РФ будуць служыць з вясны 2023 — 1,5 года, а з восені 2023 — 2 года, і спыталі ў яго, ці сапраўды павялічыцца тэрмін вайсковай службы.

Міхаіл Фоцін. Скрын відэа

«Я там шмат што сказаў. Усё залежыць ад таго, як змантавалі. Па-рознаму можна змантаваць матэрыял, які вы атрымліваеце», — так на пытанне адказаў Фоцін.

А вось «Базе» Міхаіл Фоцін заявіў, што відэа, на якім ён гаворыць пра павелічэнне тэрміну службы, было запісана два гады таму.

Але ж на відэа ваенкам таксама сказаў пра ўступленне ў НАТА «паўночных суседзяў» Расіі, менавіта гэтым ён тлумачыў неабходнасць вяртання да двухгадовай тэрміновай службы. Фінляндыя і Швецыя падалі заяўку на ўступленне ў альянс у 2022 годзе.

У тэлеграм-канале Мінабароны РФ зʼявілася абвяржэнне слоў Фоціна. «У цяперашні час якіх-небудзь змяненняў заканадаўства Расійскай Федэрацыі ў частцы, якая тычыцца змены тэрмінаў ваеннай службы па прызыве, Мінабароны Расіі не прапануецца», — гаворыцца ў заяве, падпісанай ваенкамам Маскоўскай вобласці Аляксеем Астахавым.

Інтэрв’ю з Фоціным выдалілі з ютуба.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля пагроз Азаронка Z-актывістку Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю — у некалькі гарадоў адразу11

Інжынер OpenAI ставіў жучкі ў офісе кампаніі. Яго затрымала ФБР, але пакуль няясна, на каго ён працаваў2

Рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Манцэвіч: Мне часам хочацца апынуцца за кратамі… На дзень, ну, гадзінку!

МЗС Беларусі назваў план НАТА на выпадак расійскага нападу падрыхтоўкай да агрэсіі11

«Белую крэпасць» у двары ЖК «Аркадзія» знясуць. Гаспадар распавёў, чым скончылася яго барацьба3

Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца10

Знакамітыя салігорскія тэрыконы могуць знікнуць1

Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме3

За больш чым год выдалі 600 пашпартоў Новай Беларусі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць