Грамадства2828

Тры чвэрці літоўцаў кепска ставяцца да Беларусі, але гэта не антырэкорд

Кампанія Baltijos tyrimai па замове Літоўскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі правяла ў канцы 2022 года сацапытанне. Каля 1000 чалавек распавялі пра сваё стаўленне да розных краін, піша Delfi.

Лепш за ўсё літоўцы ставяцца да Польшчы: 24% рэспандэнтаў ацэньваюць гэту краіну вельмі станоўча і яшчэ 66% — хутчэй станоўча. На другім месцы — Германія (16% вельмі станоўча і 66% — хутчэй станоўча). На трэцім месцы Украіна і Вялікабрытанія: 27 на 54 і 22 на 59 працэнтаў адпаведна.

Да Беларусі вельмі негатыўна ставяцца 32% апытаных, хутчэй негатыўна — 43%. Вельмі станоўча да нашай краіны ставяцца толькі 3%, а хутчэй станоўча — 14%. Такім чынам, кепскае стаўленне да Беларусі паказалі тры чвэрці апытаных.

Адзначаецца, што літоўскія палякі аказаліся адзінай групай рэспандэнтаў, якія ацанілі Беларусь станоўча, — 53% абралі такія варыянты адказаў. 

Найгоршае стаўленне ў літоўцаў да Расіі. 64% апытаных ставяцца да гэтай краіны вельмі негатыўна, 26% — хутчэй негатыўна. 

Кітай вельмі негатыўна ацанілі 13% літоўцаў, яшчэ 44% — хутчэй негатыўна. Але ў параўнанні з мінулым даследаваннем, зробленым у лютым, стаўленне да Кітая палепшылася, а да Расіі і Беларусі — пагоршылася.

Каментары28

  • %
    02.01.2023
    а. дык гэта з нянавісці
    у 2022 годзе наведалі 315 тысяч грамадзян Літвы ?
    што ў сем разоў больш, чым за аналагічны перыяд летась
  • Prus19
    02.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Вітаўт
    02.01.2023
    Якое пытанне такі і адказ. Я таксама негатыўна стаўлюсь да Беларусі таму што яна зараз хаўрусніца агрэссара, мае дыктатарскі рэжым які рэпрэсуе сваіх грамадзян.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць