Усяго патроху22

Кітайцы рушылі на Мінск

10 кастрычніка непадалёку ад Пружанаў была затрымана дэлегацыя з 60 кітайцаў, якая прайшла да гэтага горада каля 30 кіламетраў ад вёскі Шчарчова і не збіралася спыняцца, бо ішла аж … у Мінск.

10 кастрычніка непадалёку ад Пружанаў была затрымана дэлегацыя з 60 кітайцаў, якая прайшла да гэтага горада каля 30 кіламетраў ад вёскі Шчарчова і не збіралася спыняцца, бо ішла аж … у Мінск. Ішлі сабе паціху, нікога не чапалі, ніякіх лозунгаў не крычалі, аднак затрыманыя былі міліцыяй. Што гэта былі за кітайцы, чаму яны ішлі пешшу ў Мінск?

Улетку беларусы даведаліся пра кітайскае прадпрыемства «Шэнян», якое пачало вырошчваць гародніну непадалёку ад Пружанаў — у вёсцы Шчарчова. Пра гэтае прадпрыемства хадзілі сапраўдныя легенды, нібыта 100 кітайцаў, якія там працуюць, карыстаюцца толькі рыдлёўкамі ды матыкамі, здымаюць велізарныя ўраджаі і зарабляюць на гэтым па 800 долараў у месяц.

Аб тым, што спачатку ў іх справы ішлі добра, сведчаць і мясцовыя жыхары, якія кажуць, што ў першыя месяцы кітайцы куплялі ў магазіне дарагія прадукты, дэлікатэсы, выбіралі толькі дарагія цыгарэты. Мясцовыя людзі кажуць і пра тое, што працавалі яны добра, вельмі старанна.

Кажуць, што нават іх генеральны дырэктар Ван Хайхун таксама працаваў са сваімі рабочымі.

Можа, яно так усё добра і было, але нядаўна 60 рабочых з гэтага прадпрыемства затрымала міліцыя каля Пружанаў. Уся гэтая дэлегацыя грамадзян Паднябеснай, не на жарт здіўляючы аўтамабілістаў, якія ехалі міма, рушыла не абы куды патусавацца, а аж у Мінск — у пошуках праўды. Высветлілася, што яны ўсе ішлі пешшу, бо зусім не мелі грошай нават на аўтобус. А праўду шукаць збіраліся ў пасольстве Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Мінску.

Справа ў тым, што кіраўніцтва прадпрыемства «Шэнян» ужо каторы месяц не выплачвала сваім рабочым зарплату. І, як бачна, яны цярпелі да апошняга, а калі ўжо зусім стала немагчыма, то вырашылі звярнуцца наўпрост да роднага пасольства за абаронаю сваіх правоў.

Аднак на подступах да Пружанаў кітайскія хадакі былі затрыманыя, вернутыя назад у Шчарчова і накормленыя. А ўжо ў 16.00 таго ж дня на іхняе прадпрыемства прыехалі прадстаўнікі пасольства, якія і разбіраліся далей у гэтай праблеме.

На дадзены момант сітуацыя ўжо вырашаная, ва ўсялякім разе, кітайцы ўжо не галадаюць. І бліжэйшым часам чакаецца прыезд генеральнага дырэктара, які павінен прывезці зарплату.

Прадпрыемства «Шэнян» цэлае лета вырошчвала і гандлявала памідорамі, агуркамі і капустай на рынках Брэста, Кобрына і Пружанаў. Кажуць, што іхняя прадукцыя каштавала танней, але ходзяць чуткі, што прадпрыемства сябе не акупала.

Вёску Шчарчова гэтае прадпрыемства выбрала для сваёй дзейнасці таму, што пасля сыходу ваенных тут засталася нядрэнная база ў выглядзе пакінутых будынкаў, уключаючы і чатырохпавярховыя дамы, якія і засялілі замежныя рабочыя.

Аднак сёння ўжо пад сумненнем стаіць пытанне паспяховасці дадзенага праекта…

Хаця гэты «паход на Мінск» і не быў, мусіць, «апошнім кітайскім папярэджаннем», якое магло б сведчыць пра бесперспектыўнасць кітайскіх праектаў на Пружаншчыне, бо ўжо кітайскімі інвестарамі заяўлена пра планы пабудовы ў бліжэйшай будучыні грандыёзнага агародніцкага камбінату на некалькі соцень цяпліц непадалёку ад в. Шэні.

Ці не выкліча і гэты праект «паходаў кітайцаў на Мінск», пакажа час.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны12

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Па Глыбокім гуляла медзведзяня3

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны12

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць