Грамадства

У Брэсцкай вобласці спагналі 750 тысяч рублёў з выпускнікоў, якія не даехалі па размеркаванні

У Брэсцкай вобласці па ісках пракурораў у 2022 годзе спагналі больш за Br756 тысяч з выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі, якія не адпрацавалі належны тэрмін па размеркаванні, перадае БелТА.

«Выпускнікі-бюджэтнікі, не жадаючы працаваць на прапанаваным месцы, часам не даязджалі да месца размеркавання. Або, прыступіўшы да працы, здзяйснялі прагулы без уважлівых прычын, за якія іх звальнялі. У такіх выпадках узнікаў абавязак кампенсаваць дзяржаве расходы, затрачаныя на навучанне. Выплаты могуць праводзіцца добраахвотна і ў судовым парадку, — распавялі ў пракуратуры. — Як правіла, маладыя спецыялісты адмаўляліся кампенсаваць расходы самастойна, таму пракуроры прад’яўлялі ў суд патрабаванні аб спагнанні затрачаных на навучанне грошай».

У Брэсцкай вобласці пракуроры летась прад’явілі 147 такіх пазоваў. Суды разгледзелі заявы і задаволілі патрабаванні ў поўным аб’ёме. Напрыклад, адзін з маладых спецыялістаў пасля заканчэння вучобы пачаў працаваць па размеркаванні, але праз восем месяцаў яго звольнілі за прагулы. Па іску пракурора малады чалавек вярнуў 14 тысяч рублёў, якія дзяржава выдзеліла на яго навучанне.

«На практыцы судовыя рашэнні, якія ўступілі ў сілу рэдка выконваліся ў добраахвотным парадку. Кампетэнтныя органы ініцыявалі іх прымусовае выкананне», — звярнулі ўвагу ў пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі24

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай1

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць