Грамадства

У Свіслацкім раёне мужчына зрэзаў рогі з мёртвага аленя. На яго завялі крыміналку

15 студзеня работнікі інспекцыі па ахове прыроды Свіслацкага раёна выявілі, што адзін з мясцовых жыхароў «ажыццявіў аддзяленне рагоў ад тушы высакароднага аленя і незаконна перамясціў іх да месца жыхарства». Хоць аленя забіў не гэты чалавек, яго ўсё адно прыцягнуць да адказнасці, пішуць на сайце нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

З лютага па май самцы аленяў самі скідаюць рогі, і збіраць іх у лесе ў прынцыпе не забараняецца. Але ёсць розніца, дзе збіраць. Напрыклад, у Белавежскай пушчы дзейнічае цэлы шэраг правілаў і абмежаванняў, бо гэта прыродная тэрыторыя з асаблівай аховай.

На тэрыторыі запаведнай зоны нацыянальнага парку, а таксама ягоных паляўнічых вальераў у Пружанскім і Камянецкім раёнах увогуле забаронена знаходзіцца без дазволу, за гэта маюць права аштрафаваць да 30 базавых велічынь. Нельга там таксама рухацца і паркаваць механічныя транспартныя сродкі па-за дарогамі і спецыяльна абсталяванымі месцамі, штраф за парушэнне такі самы.

Ну, і калі рагатая жывёліна па нейкіх прычынах загінула і чалавек знайшоў яе труп, то рогі аленя разам з чэрапам таксама не нічыйныя. У адпаведнасці з правіламі палявання яны ўласнасць карыстальніка паляўнічых угоддзяў. Таму пры выяўленні параненых, загінулых, траўмаваных дзікіх жывёл забараняецца самавольна іх здабываць, разбіраць або перамяшчаць (транспартаваць) іх тушы або часткі туш, выкарыстоўваць прадукцыю (мяса, шкуру, рогі і іншае). Калі некаму «пашчасціла» на такое патрапіць, то трэба пра гэта паведаміць ці ўладальніку паляўнічай гаспадаркі, ці ў МНС, ці ў міліцыю, а чапаць нельга. 

Той чалавек, які забраў рогі з мёртвай жывёліны сабе, нікога не пытаючыся, усіх гэтых нюансаў, магчыма, не ведаў. Таму Свіслацкі РАУС распачаў супраць яго крымінальную справу «за незаконнае перамяшчэнне або разбіранне дзікіх жывёл, у тым ліку загінулых, або іх частак у асабліва буйным памеры».

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны10

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі13

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць5

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны10

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць