Грамадства

Пілігрымы ідуць у Росіцу

Сёньня з Полацку выправілася традыцыйная пілігрымка ў Росіцу – месца пакутніцкай сьмерці беларускіх ксяндзоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча й Юрыя Кашыры.

Сёньня з Полацку выправілася традыцыйная пілігрымка ў Росіцу – месца пакутніцкай сьмерці беларускіх ксяндзоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча й Юрыя Кашыры. У пілігрымцы ўдзельнічае 70 вернікаў з Полаччыны, а таксама з Барысаву, Воршы, Жодзіна, Глыбокага ды іншых гарадоў. Заўтра ў Росіцу накіруецца яшчэ адна пілігрымка, з Друі – цэнтру беларускіх марыянаў.

Ксяндзы Антоні Ляшчэвіч й Юры Кашыра прынялі пакутніцкую сьмерць разам з жыхарамі Росіцы, што на Дрысеншчыне. У лютым 1943 году карнікі з Латыскага легіёну загналі людзей у адрыну й спалілі жыўцом.

Сем гадоў таму Папа Рымскі Ян Павал ІІ далучыў памянёных ксяндзоў да ліку сьвятых, і з гэтай нагоды на месцы Росіцкай трагедыі ладзяцца штогадовыя ўрачыстасьці. Сёлета яны пачнуцца 11 жніўня, і ў іх маюць узяць удзел вышэйшыя касьцёльныя дастойнікі зь Беларусі, а таксама госьці з Ватыкану, Польшчы, Італіі, Латвіі ды іншых краінаў.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць