Эканоміка1111

Два беларускія брэнды ўвайшлі ў сусветны алкагольны топ

У The Millionaire's Club — 2023, які аб'ядноўвае сусветных вытворцаў моцнага алкаголю, 112-е і 125-е месцы заняла адпаведна гарэлка Bulbash і Svayak. А ў сусветным гарэлачным субрэнкінгу яны адпаведна аказаліся на 28-й і 31-й пазіцыях, паведамляе Office Life.

У параўнанні з леташняй версіяй рэнкінга беларускія брэнды прыкметна падраслі: Bulbash раней быў 130-м, Svayak — 149-м.

Па выніках 2022 года вытворчасць Bulbash аднайменнага вытворцы вырасла на 7,7%, дасягнуўшы 1,4 млн 9-літровых кейсаў. У той жа час Мінскі завод вінаградных вінаў павялічыў выпуск гарэлкі Svayak на 10% — да 1,1 млн 9-літровых кейсаў.

Нязменным лідарам рэнкінга на гэты момант застаецца карэйскае соджу ад кампаніі Jinro. У мінулым годзе яго продаж перавысіў мяжу 100 млн 9-літровых кейсаў. У першую тройку таксама ўвайшлі філіпінскі джын Ginebra San Miguel (37,9 млн 9-літровых кейсаў) і індыйскае віскі Mcdowell's (30,8 млн).

Агульная колькасць удзельнікаў The Millionaire's Club — 2023 сёлета скарацілася. Калі ў папярэднім спісе было 154 «алкагольныя мільянеры», то ў новай версіі — толькі 133.

Каментары11

  • mikola
    28.05.2023
    Malaicy ! Jasce zabilisa pra *Backa*.......
  • Айцец Маладзец
    28.05.2023
    Суседзі паважаюць сябе, бо не выпускаюць гарэлку "Маскаль" і "Хахол". А ў Беларусі самапрыніжэнне - норма.
  • Казік
    28.05.2023
    >Bulbash
    Гэта як калі б украінцы выпускалі гарэлку “Hohol”
    Ці палякі “Pszek”

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам38

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе больш за 450 рублёў за кілаграм2

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён3

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

Адзін паверх, чатыры спальні, сем сотак і суседства з Ярмошынай. У Драздах прадаюць катэдж за $4 мільёны18

«Заяўкі на Новы год пачынаюцца ў лютым». Дырэктар цырка — пра ажыятаж1

Самалёт Лукашэнкі вылецеў у Аман9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам38

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць