Улада11

Зменены ўказ «Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносін»

Аляксандр Лукашэнка падпісаў дапаўненні і змяненні ва ўказ «Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносін».

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакумент накіраваны на ўдасканаленне правіл прыняцця грамадзян на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзялення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, што прывядзе да скарачэння чаргі. У прыватнасці, выключаецца неабходнасць засялення ў месячны тэрмін свабодных жылых памяшканняў, прызначаных для адсялення грамадзян з жылых дамоў, што падлягаюць зносу, а таксама павялічваецца да двух месяцаў тэрмін засялення жылых дамоў, якія пабудаваныя ў сельскай мясцовасці за кошт бюджэтных сродкаў і льготных крэдытаў.

На ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, не могуць быць прыняты грамадзяне, забяспечаныя агульнай жылой плошчай больш за 15 кв. метраў на чалавека. Гэтая мера датычыць членаў сям'і ўласніка жылога памяшкання.

Выключаецца магчымасць паўторнага будаўніцтва жылля на льготных умовах, устаноўленых для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, грамадзянамі, якія пабудавалі жылое памяшканне на такіх умовах і якія займаюць яго на падставе дагавора найму, арэнды, бязвыплатнага карыстання, але якія не рэгіструюць права ўласнасці на гэта памяшканне.

Грамадзянам, якія жывуць у жылых памяшканнях спецыяльнага службовага жыллёвага фонду і якія не маюць ва ўласнасці (карыстанні) іншых жылых памяшканняў, дадзена права быць прызнанымі тымі, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Павялічваецца з двух да шасці месяцаў тэрмін выдзялення жылых памяшканняў пры дасягненні паўналецця дзецям, што засталіся без апекі бацькоў, і дзецям-сіротам, якія не маюць ва ўласнасці ці ў карыстанні жылых памяшканняў альбо не могуць быць уселены ў жылое памяшканне, з якога выбылі (да выдзялення жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання такія дзеці будуць забяспечвацца жылымі памяшканнямі ў інтэрнатах).

Паводле інфармацыі прэс-службы, ва ўказе вызначаны вычарпальны пералік катэгорый грамадзян, якія маюць права на пазачарговае ці першачарговае атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, службовага жылля, жылых памяшканняў у інтэрнатах.

Указ набывае моц у трохмесячны тэрмін пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз7

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць